07:10 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41

Ужанкоў: у Астроўскага Кацярына - звычайная грэшніца

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Доктар філасофскіх навук, прарэктар па навуковай дзейнасці Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры, прафесар Аляксандр Вужанкоў аб новай трактоўцы рускай літаратурнай класікі.

Героі рускіх і савецкіх класічных твораў, з якімі мы пазнаёміліся яшчэ ў школе, іх учынкі і вобразы сёння атрымліваюць іншае тлумачэнне, якое адрозніваецца ад савецкіх трактовак сацыялістычнага рэалізму.

Сучаснае літаратуразнаўства па-іншаму тлумачыць сюжэты, улічваючы не толькі сучасныя погляды на свет, але і рэлігійныя светапоглядныя пазіцыі. Госць радыё Sputnik Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Ужанкоў на прыкладзе Кацярыны, гераіні п'есы А. М. Астроўскага "Навальніца" паказвае, як "прамень святла ў цёмным царстве" ператвараецца ў звычайную грэшніцу.

"Нас усіх вучылі, што Кацярына — прамень святла ў цёмным царстве. Сёння мы ведаем, што Астроўскі быў глыбока праваслаўным чалавекам, у якога балела душа за тое, што адбываецца ў грамадстве, які, у адрозненне ад рэвалюцыянераў-дэмакратаў, вельмі цаніў "дамастрой" як ідэал шлюбнага сямейнага жыцця", — кажа Ужанкоў.

Радыё Sputik Беларусь выказвае падзяку Міжнароднаму медыя-клубу "Фармат А3" за магчымасць сустрэчы з прафесарам Аляксандрам Ужанковым.

Аб прама процілеглых трактоўках вобраза гераіні п'есы "Навальніца" Астроўскага вы пачуеце ў гутарцы з прафесарам Аляксандрам Ужанковым на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Літаратура, тэатр, Расія

Галоўныя тэмы