Радыё

Бутар і Тараймовіч: "Сабакі-барабакі" - гэта творчасць у падтрымку жывёл

© Sputnik / Александр КривошеевРэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр і музыкант Павел Тараймовіч
Рэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр і музыкант Павел Тараймовіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр і музыкант Павел Тараймовіч распавялі радыё Sputnik Беларусь аб новым творчым і дабрачынным праекце "Сабакі-барабакі", падтрымаць які можна на краудфандынгавай платформе.
Бутор и Тараймович: "Собаки-барабаки" — это творчество в поддержку животных

Кінарэжысёр Аляксандра Бутар не перастае здзіўляць сваімі праектамі. Пасля некалькіх кліпаў, мюзіклаў і працы з дзяржаўнай кінастудыяй яна ўласнымі сіламі зняла поўнаметражны фільм ужо як незалежны аўтар і паралельна працягвае развіваць сваю кінашколу "Тэрыторыя кіно".

Менавіта ў сценах кінашколы запушчаны новы праект "Сабакі-барабакі", накіраваны на дапамогу кінутым хатнім жывёлам. У праекце прадугледжаны творчыя заняткі з дзецьмі і дарослымі, гульні, кінапаказы і нават лялечны спектакль з удзелам вядомых беларускіх акцёраў.

Рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст Аляксандра Бутар і актрыса Ганна Палупанава - Sputnik Беларусь
Радыё
Бутар і Палупанава: мы знялі кіно пра шчасце ў дробязях

"Усё пачалося з таго, што я страціла свайго любімага сабаку, і мне захацелася дапамагчы іншым жывым істотам, каб яны былі здаровыя і шчаслівыя і мелі добрых гаспадароў. А "Вялікі маленькія сабачка"- гэта такі выдатны, незвычайны лялечны спектакль, у ім лялькі жывёл будуць казаць галасамі вядомых артыстаў, павінна быць адчуванне жывога мультыка. Дэкарацыі ў нас аб'ёмныя, шматпланавыя", — распавядае Бутар.

Спектакль тэхнічна складаны, таму на платформе ulej.by цяпер запушчана краўдфандынгавая кампанія, далучыцца да якой можа любы жадаючы. Да спектаклю ўжо створаны эскізы дэкарацый і персанажаў, практычна гатовы вобраз галоўнага героя — сабачкі Роны. Аляксандра Бутар лічыць, што, кажучы аб дабрачыннасці, трэба казаць не аб сумных рэчах, а аб шчаслівых выпадках выратавання ў жыцці людзей і жывёл.

"Мне здаецца, што ў праекце могуць прыняць удзел не толькі аматары сабак, котак, жывёл, а ў прынцыпе ўсе, каму цікава, калі адбываецца нешта творча нестандартнае. Асабіста я не сустракаў лялечны спектакль онлайн, цалкам жывы, у добрых дэкарацыях, плюс яшчэ і акцыя. Так што ўсе, хто за новыя ідэі, — падтрымлівайце! Мы не падвядзем! " — кажа Тараймовіч.

Гутарку з Аляксандрай Бутар і Паўлам Тараймовічам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0