Радыё

Алесь Лютыч распавёў пра новы альбом "Код жыцця"

© Sputnik / Александр КривошеевМузыка Алесь Лютыч
Музыка Алесь Лютыч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідар гурта :B:N: Алесь Лютыч распавёў радыё Sputnik Беларусь пра тое, чаму ў калектыве амаль цалкам змяніўся састаў, і што чакае прыхільнікаў гурта ў сераду, 25 красавіка, на вялікай прэзентацыі новага альбома "Код жыцця".
Лютыч: на сцену хочется выходить с горящими вдохновением и драйвом глазами

Беларускі гурт:B:N: добра вядомы аматарам нацыянальнай рок-музыкі. За 18 гадоў свайго існавання калектыў неаднаразова выступаў і перамагаў на буйных міжнародных фестывалях, і ўвесь гэты час упэўнена збірае сваіх прыхільнікаў на канцэрты — зборныя і сольныя — унутры краіны. Прычым большая палова адданых "фанатаў" — гэта дзяўчаты.

У 2018 годзе калектыў выпускае свой восьмы па ліку альбом, які называецца "Код жыцця":B:N: — адзін з тых беларускіх гуртоў, які ў працэсе запісу не абмяжоўваецца прасторай роднай краіны, звяртаючыся да замежных прадзюсараў ў пошуках лепшага гуку. Мабыць, гэтым і былі прадыктаваныя нядаўнія змены ў саставе, якія адбыліся літаральна напярэдадні прэзентацыі новай праграмы.

"У групе з'явіўся клавішнік, ён дадаў больш меладычнасці. Усё гучыць, як сапраўдны рок. Яшчэ гітарыст і басіст, якія здаўна граюць разам, вырашылі выйсці з саставу, напэўна, ім цікавей іншая музыка. Мы рассталіся сябрамі, паціснулі адзін аднаму рукі, у групе ўжо граюць Павел Яноўскі і Віталь Дзмітрыевіч. Вядома, ім трохі складана хутка падымаць чужы новы матэрыял, але я за тое, каб прэзентацыя гралася з душой і натхненнем, а не з настроем "даграем, і ўсё". Хочацца, каб вочы ва ўсіх гарэлі ", — распавёў Лютыч.

Альбом "Код жыцця" запісваўся ў Мінску, а звядзенне і майстэрынг некаторых песен адбываліся ва Украіне. Альбом ужо можна знайсці ў інтэрнэце, а яго канцэртная прэзентацыя адбудзецца ў мінскім клубе "Бруге" у сераду, 25 красавіка. Пачатак а 19-й. У праграме, акрамя новых песен, будуць гучаць і найбольш яркія тварэнні гурта за ўсю яго гісторыю.

Гутарку з Алесем Лютычэм слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0