06:42 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД Анатоль Іксанаў
© Sputnik / Александр Натрускин

Іксанаў: у СНД пройдзе праект "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі 2018 (28)
1510

Калі абвясціць хвіліну маўчання па кожнаму чалавеку, які загінуў падчас Другой сусветнай вайны, свет замоўкне на 100 гадоў, паведаміў выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД Анатоль Іксанаў.

"Вялікая Перамога, здабытая адзінствам" — так называецца міжнародны праект краін СНД, у ходзе якога ў 2018-2020 гадах у краінах Садружнасці пройдзе вялікі комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне агульнай гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і супрацьдзеянне спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Старт маштабнай праграме будзе дадзены ў сераду 25 красавіка ў Бранску на Міжнародным форуме Пераможцаў "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам: подзвіг партызан і падпольшчыкаў у Вялікай Айчыннай вайне".

Міждзяржаўны праект "Вялікая перамога, здабытая адзінствам" ужо сваёй назвай адлюстроўвае сутнасць адной з ключавых падзей у гісторыі ХХ стагоддзя, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД Анатоль Іксанаў.

"Гэта сапраўды Вялікая перамога ў самай страшнай у гісторыі вайне, і гэта перамога, выпакутаваная і здабытая адзінствам шматнацыянальнага народа. На жаль, сёння з'явіліся галасы, якія кажуць аб магчымасці, а некаторыя — нават аб непазбежнасці новай сусветнай вайны, цалкам забываючы пра тыя ўрокі, якія варта было б атрымаць", — адзначыў Іксанаў.

Суразмоўца Sputnik прывёў жудасную лічбу — паводле падлікаў навукоўцаў, калі сёння абвясціць хвіліну маўчання па кожным забітым ў Другой сусветнай вайне, свет замоўкне на 100 гадоў. Пасля трэцяй сусветнай мы можам замаўчаць ўжо назаўжды.

Асноўная задача праекта — успомніць блізкіх і суайчыннікаў, якія паклалі жыццё на тое, каб мы жылі ў мірных умовах. Важна памятаць самім і данесці да розуму маладых грамадзян, якія пражываюць сёння на постсавецкай прасторы, якой цаной гэтая перамога была здабыта, і перасцерагчы некаторыя гарачыя і неразумныя галовы ад прапаганды вось гэтай магчымай чарговай катастрофы", — рэзюмаваў Иксанов.

Фрагмент гутаркі з выканаўчым дырэктарам Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД Анатолем Іксанавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Дзень Перамогі 2018 (28)
Тэги:
ваенная гісторыя, Вялікая Айчынная вайна, Другая сусветная вайна (1939-1945), Анатоль Іксанаў

Галоўныя тэмы