13:54 22 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Член цэнтральнага штаба Агульнарасійскага грамадзянска-патрыятычнага руху Бессмяротны полк Барыс Лявіцкі
© Sputnik /

Лявіцкі: "Бессмяротны полк" пройдзе ў 100 краінах свету, нават у Афрыцы

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі 2018 (28)
13 0 0

Член цэнтральнага штаба Агульнарасійскага грамадзянска-патрыятычнага руху "Бессмяротны полк" Барыс Лявіцкі распавёў Sputnik, як і па якіх прычынах у гэтым годзе пашырылася геаграфія акцыі "Бессмяротны полк".

У Дзень Перамогі 9 мая ў Беларусі, Расіі, Кыргызстане, Малдове, Эстоніі і многіх іншых краінах ужо традыцыйна пройдзе акцыя "Бессмяротны полк". Жыхары краін выйдуць на вуліцы гарадоў, раённых цэнтраў і вёсак з партрэтамі сваіх сваякоў, якія ваявалі на франтах ці працавалі ў тыле падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас тэлемосту ў прэс-цэнтры Sputnik член цэнтральнага штаба Агульнарасійскага грамадзянска-патрыятычнага руху "Бессмяротны полк" Барыс Лявіцкі распавёў пра нюансы арганізацыі памятных шэсцяў і навучанне валанцёраў.

"Каб арганізаваць такую велізарную масу людзей, каб быў парадак і бяспека, робіцца велізарная падрыхтоўчая работа. Гэта і валанцёрскае навучанне, тут мы прайшлі пэўны шлях станаўлення, і ў нас зараджаецца ідэя стварыць універсітэты "Бессмяротнага палка", дзе мы ў навучальных модулях збіраем актывістаў і каардынатараў з розных гарадоў", — распавёў Лявіцкі.

Па словах суразмоўцы Sputnik, у 2017 годзе шэсці "Бессмяротнага палка" прайшлі ў 70-ці краінах свету, у гэтым годзе, паводле папярэдніх заявак, геаграфія істотна пашырылася.

"Гэта будзе больш за 100 краін свету. З кантынентаў Афрыка і Азія далучаюцца ў гэтаму руху. Думаю, што ў выніку мы атрымаем агульныя веды для таго, каб жыццё "Бессмяротнага палка" было не толькі 9-га мая, але і ў іншыя важныя даты — гэта і 22 чэрвеня, і даты вызвалення гарадоў і пасёлкаў, гэта гісторыя нашай малой радзімы, гісторыя працоўных перамог. І грамадзянскі складнік акцыі — гэта сямейная гісторыя, якая пераважае над усім", — сказаў Лявіцкі.

Фрагмент гутаркі з членам цэнтральнага штаба Агульнарасейскага грамадзянска-патрыятычнага руху "Бессмяротны полк" Барысам Лявіцкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Дзень Перамогі 2018 (28)
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна, Дзень Перамогі, Другая сусветная вайна (1939-1945), Барыс Лявіцкі, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы