Радыё

Казарцаў аб другім паўфінале "Еўрабачання": месцамі хацелася заснуць

© SputnikКарэспандэнт Sputnik Яўген Казарцаў
Карэспандэнт Sputnik Яўген Казарцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Журналіст Sputnik Беларусь і назіральнік за конкурсам "Еўрабачанне 2018" Яўген Казарцаў дзеліцца ўражаннямі ад другога паўфіналу і распавядае, на што звярнуць увагу ў фінале конкурсу 12 мая.
Казарцев о втором полуфинале "Евровидения": местами хотелось уснуть

Увечары ў чацвер 10 мая на конкурсе "Еўрабачанне 2018" у Лісабоне вызначылася другая дзесятка фіналістаў, у якую трапілі ўлюбёнец беларусаў, прадстаўнік Нарвегіі Аляксандр Рыбак, падапечныя Філіпа Кіркорава малдаване DoReDos і прадстаўнік Украіны Melovin (Канстанцін Бачараў).

Прадстаўніца Расіі на конкурсе "Еўрабачанне 2018" Юлія Самойлава прабіцца ў фінальную дзесятку не змагла, выканаўцы не хапіла глядацкіх галасоў. Як раней паведамляў Sputnik, па выніках першага паўфіналу конкурсу, які адбыўся 8 мая, украінскі артыст Alekseev (Мікіта Аляксееў), які прадстаўляў Беларусь, таксама не змог выйсці ў фінал.

Спецыяльны карэспандэнт Sputnik Беларусь Яўген Казарцаў, які кожны год пільна сочыць за перыпетыямі конкурсу "Еўрабачанне", падзяліўся ўражаннямі ад другога паўфіналу.

"Гэты паўфінал быў слабейшы за папярэдні, што засмуціла. Месцамі хацелася заснуць, наліць сабе кавы або сысці далей ад гэтага жаху. Рыбак, на мой погляд, дарма зноў дадаў так шмат скрыпкі, гэта самацытаванне", — сказаў Казарцаў.

Фінал конкурсу "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Лісабоне ў суботу 12 мая. Пераможца атрымае права ў наступным годзе прывезці конкурс да сябе на радзіму. Фаварытамі сёлетняга "музычнага пабоішча" эксперты і букмекеры называюць прадстаўнікоў Францыі, Кіпра і Ізраіля.

Аб нюансах і тонкасцях другога паўфіналу слухайце ў гутарцы з Яўгенам Казарцавым на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0