Аб затрыманні ў Кіеве журналіста РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе стала вядома раніцай у аўторак 15 мая. Як ужо паведамляў Sputnik, Вышынскі быў затрыманы на вуліцы побач з яго домам. Адначасова стала вядома пра вобыскі ў кіеўскім офісе інфармацыйнага агенцтва.
Факт затрымання і вобыскі ў офісе РІА "Новости Украина" пацвердзілі ў Службе бяспекі Украіны. Прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская напісала ў сацыяльнай сетцы Facebook аб тым, што "збіраецца доказная база, якая будзе апублікаваная па завяршэнні следчых дзеянняў".
Вядомы расійскі журналіст і тэлевядучы, генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў запатрабаваў ад украінскіх уладаў вызваліць журналіста, а таксама пракаментаваў сітуацыю з затрыманнем і ператрусамі.
"Гэта бандыцкі напад і выкраданне журналіста сайта rian.com.ua. Ніхто з супрацоўнікаў РІА "Новости Украина" недаступны па тэлефонах, то бок відавочна, што справа ідзе горш, чым проста выкраданне аднаго чалавека. А мяркуючы па заяве прадстаўніка СБУ, які ўскосна прызнаў, што СБУ мае да гэтага дачыненне, на Украіне, як яны кажуць, "выкрыта медыясетка краіны-агрэсара", і вось цяпер будуць з ёй, уласна, распраўляцца. Журналістаў на Украіне забіваюць, заводзяць на іх сфабрыкаваныя крымінальная справы", — сказаў Кісялёў у каментары тэлеканалу "Россия 24".
Каментар генеральнага дырэктара міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва слухайце на радыё Sputnik Беларусь.
Што зараз адбываецца з РІА "Новости Украина", глядзіце ў анлайн-трансляцыі Sputnik >>