10:45 18 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.19

Данілаў: стваральнік "Анега" Сяргей Мета падтрымліваў арганічнае земляробства

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
910

Вясёлы чалавек, паспяховы бізнесмен і безумоўны лідар - галоўны рэдактар газеты "Гастраном" Ігар Данілаў успамінае, якім быў заснавальнік кампаніі "Анега" Сяргей Мета.

Каардынатар супольнасці Slow Food у Беларусі, старшыня аргкамітэта конкурсу "Прадукт года", галоўны рэдактар выдання "Гастраном" Ігар Данілаў расказаў радыё Sputnik Беларусь аб супрацоўніцтве з Сяргеем Мета і яго падтрымцы вытворчасці арганічных прадуктаў у Беларусі.

У чацвер, 24 мая, стала вядома пра смерць вядомага беларускага бізнесмена, заснавальніка кампаніі "Анега" Сяргея Мета. Прадпрымальніку, які зрабіў паспяховай беларускую вытворчасць чыпсаў і снэкаў, быў 51 год. Многія СМІ са спасылкай на калегаў бізнесмена паведамілі аб працяглай хваробе, перамагчы якую не атрымалася.

"Знаёмыя мы досыць даўно, у ходзе конкурсу "Прадукт года" запрашалі Сяргея Іванавіча як лідара ў сваёй галіне. "Анега" — вядомая кампанія з агрэсіўнай рэкламай, пастаянна павялчвала магутнасці і прыдумляла фішкі, і Сяргей Іванавіч быў ідэйным натхняльнікам і арганізатарам усіх іх перамог", — распавёў Данілаў.

Дзіўна, што чалавек, які абраў такую сферу дзейнасці як вытворчасць чыпсаў, здолеў стварыць здаровы прадукт і хацеў, каб у Беларусі актыўна развівалася арганічнае земляробства і "чыстыя" фермерскія гаспадаркі, адзначыў суразмоўца.

"Што б ты не рабіў, ты хочаш, каб твае дзеці былі здаровыя і сілкаваліся чыста і смачна, таму, калі мы заняліся рухам Slow Food у Беларусі, мы вялі з ім кансультацыі, каб знайсці і прасунуць беларускія "чыстыя" фермерскія арганічныя прадукты, гэта і цяпер актуальная задача, якой ён хацеў дапамагаць", — сказаў Данілаў.

Безумоўны лідар меркаванняў, паспяховы прадпрымальнік і вясёлы чалавек у жыцці — такім бачыў заснавальніка кампаніі "Анега" Сяргея Мета суразмоўца Sputnik.

Гутарку з Ігарам Данілавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Смерць публічных людзей, "Анега", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы