16:15 18 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Фіналістка шоу Ты супер! Вера Ярошык
© Sputnik / Елена Васильева

Ярошык: калі на мяне ціснуць, значыць, ёсць нешта, што трэба выцягнуць

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (42)
12810

Фіналістка шоу "Ты супер!" Вера Ярошык распавяла радыё Sputnik Беларусь аб закуліснай атмасферы падчас праекта, "капітальнай розніцы" паміж Масквой і родным Дзівінам і пра тое, які бачыць сваю будучую музычную кар'еру.

Па выніках маштабнага музычнага праекта "Ты супер!" 16-гадовая школьніца з беларускага аграгарадка Дзівін Вера Ярошык заняла другое месца і ўразіла гледачоў і суддзяў "звінячым" вакалам у фінальным выступе, выканаўшы знакамітую кампазіцыю "Зачарованная" дуэтам з Русланам Аляхно.

У гасцях на радыё Sputnik Беларусь юная артыстка распавяла пра тое, што асабліва запомніла атмасферу першых конкурсных дзён, у якія зараз хацела б вярнуцца.

"Калі я толькі прыехала на конкурс, было 82 дзіцяці, было як быццам у лагеры. І мне падабалася ўся гэтая мітусня — фатографы прыязджалі, на рэпетыцыі па 10 хвілін, усё вельмі хутка, і мне настолькі было ўсё гэта цікава, настолькі нова. Потым дзеці пачалі з'язджаць, і я сумавала", — распавяла Ярошык.

Беларуская фіналістка "Ты супер!" адзначыла розніцу паміж вар'яцкім рытмам Масквы і спакойным побытам у родным аграгарадку Дзівін. Па словах юнай артысткі, "розніца капітальная".

"Людзі там жывыя, яны кудысьці спяшаюцца, ім нешта трэба зрабіць, яны творчыя вельмі. Мне было вельмі камфортна быць сярод такіх людзей, як я. Калі ў нас на адзін дзіцячы дом я адна такая, то тут каля мяне цэлы шэраг такіх жа людзей, і я вельмі шмат што ўзяла для сябе. Такое адчуванне, што гэта маё і мне трэба працягваць гэтым займацца", — распавяла Ярошык.

Па выніках праекта Вера Ярошык вырашыла выбраць для сябе менавіта музычны лёс і вельмі спадзяецца, што "нічога не абарвецца".

"Мне падабаецца гэтая атмасфера, хоць часам гэта вельмі складана, і ты думаеш, навошта табе гэта ўсё. Але калі на мяне ціснуць, значыць, ува мне ёсць нешта, што мне трэба выцягнуць, каб я гэта паказала людзям", — сказала Ярошык.

Гутарку з фіналісткай праекта "Ты супер!" Верай Ярошык слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (42)

По теме

Як Sputnik сустракаў фіналістку "Ты супер!" Веру Ярошык
Беларуска Вера Ярошык заняла другое месца ў праекце "Ты супер!"
Удзельніцы "Ты супер!" з Беларусі Веры Ярошык падарылі модную фотасесію
Тэги:
Міжнародны дзіцячы вакальны конкурс "Ты супер!", Вера Ярошык, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы