10:07 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Скварчэўскі
© Sputnik / Виктор Толочко

Скварчэўскі аб развіцці агратурызму ў Беларусі: рынак ужо насыціўся

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2120

Калі ў 2006 годзе ў Беларусі налічвалася ўсяго 34 аграсядзібы, то на пачатак 2018 года іх стала ўжо 2319, і далейшы прырост будзе невялікім, паведаміў намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Скварчэўскі.

Пачаткам развіцця сельскага турызму ў Беларусі можна лічыць 2006 год, калі быў выдадзены ўказ прэзідэнта №372 аб развіцці агра- і экатурызму ў краіне. У 2017 годзе з'явіўся яшчэ адзін указ №365, які ўрэгуляваў некаторыя пытанні папярэдняга дакумента, распавёў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Скварчэўскі.

"Ва ўказе былі прапісаны асноўныя моманты. Перш за ўсё, гэта банкаўскія ільготныя крэдыты для развіцця агратурыстычнага бізнесу. Для фізічных асоб, сельскіх жыхароў крэдыт быў усяго толькі пад 5% гадавых на 7 гадоў. Другім момантам сталі значныя падатковыя ільготы. Па сутнасці, гэта адна з самых льготных сфер дзейнасці ў Беларусі, па меншай меры, у турыстычным сегменце. І, акрамя таго, было акрэслена даволі шырокае кола магчымасцяў і паслуг, якія могуць аказваць суб'екты аграэкатурызму", — распавёў Скварчэўскі.

Як нагадаў суразмоўца Sputnik, указ аб ільготным банкаўскім крэдытаванні для суб'ектаў агра- і экатурызму будзе дзейнічаць да 2020 года. У далейшым плануецца, што крэдыты выдавацца не будуць, і для аграсядзібаў Беларусі наступіць новы этап у развіцці іх дзейнасці.

"Тое, што крэдыты больш не будуць выдавацца, па вялікім рахунку, гэта не бяда, таму што калі паглядзець статыстыку, то бачна, што галіна ўжо насыцілася і сфармавалася. Калі ў лічбах, то на студзень 2018 года ў Беларусі налічвалася 2319 аграсядзібаў у параўнанні з 2006 годам. Калі іх было ўсяго 34. І прырост за 2017 год быў вельмі невялікім — усяго 40 сядзібаў", — сказаў Скварчэўскі.

Калі паглядзець па ліку наведванняў, то больш за ўсё аграсядзібы наведваюць ўсё ж такі самі беларусы. Іх каля 70%, і толькі 30% гасцей аграсядзібаў — замежнікі, адзначыў спецыяліст, удакладніўшы, што карціна кардынальна адрозніваецца ў прыгранічных рэгіёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, арыентаваных на гасцей з-за мяжы.

Перспектывамі ў развіцці агра- і экатурызму ў Беларусі спецыялісты турыстычнай галіны бачаць тэндэнцыю да ўзбуйнення, у прыватнасці, фарміраванне і развіццё агратурыстычных кластараў, а таксама далейшую спецыялізацыю аграсядзібаў.

"Многія аграсядзібы працуюць, у тым ліку, і як музейныя напрамкі, раскрываюць не толькі тэматыку сельскага турызму, але і этнакультурныя і кулінарныя асаблівасці свайго рэгіёну. І абрадавая тэматыка таксама папулярная ў Беларусі", — адзначыў Скварчэўскі.

Гутарку з намеснікам старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрыем Скварчэўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

"Яндэкс" прадставіў каталог славутасцяў Беларусі
Бязвізавыя зоны "Брэст" і "Аўгустоўскі канал" плануюць аб'яднаць
Колькі каштуе начлег у беларускай аграсядзібе для турыстаў
Булах: возера Нарач у Беларусі - у топ-5 папулярных у турыстаў курортаў СНД
Чым кормяць у аграсядзібах: карэспандэнты Sputnik прымерылі ролю турыстаў
Тэги:
Аграсядзіба, Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы