Кіраўніку інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Эстонія (у складзе МІА "Россия сегодня") Алене Чэрышэвай прысуджана прэстыжная ўзнагарода ў галіне медыябізнесу — нацыянальная прэмія "Медыя-менеджар Расіі", пераможцы якой вызначаліся ў 11 намінацыях. Шэф Sputnik Эстонія атрымала ўзнагароду "За выдатны ўклад у прасоўванні рускамоўнага СМІ за межамі Расіі".
"Безумоўна, не чакала. Але спадзявалася, таму што надзея ёсць заўсёды. Інакш сэнс удзельнічаць у конкурсе?! Гэтая ўзнагарода для мяне — як "Оскара" атрымаць. Напэўна, я зараз адчуваю тое ж, што і акцёры, калі выходзяць на сцэну і атрымліваюць узнагароду", — прызналася Чэрышэва.

Кіраўнік Sputnik Эстонія распавяла пра тое, што, на жаль, не змагла прысутнічаць на цырымоніі ўручэння ўзнагароды, але тым не менш вельмі рада і ганарыцца сваёй камандай, паколькі такую прэмію немагчыма атрымаць аднаму чалавеку.
"Я лічу, што гэта ўзнагарода ўсяму калектыву Sputnik Эстонія як мінімум, а як максімум гэта ўзнагарода ўсім "Спутникам", таму што мы ўсе, хто працуе за межамі Расіі, робім свой унёсак у прасоўванне расійскага СМІ за мяжой", — адзначыла Чэрышэва.
Суразмоўніца Sputnik Беларусь адзначыла і моцныя бакі свайго калектыву ў няпростых умовах для працы, якія маглі спрыяць пераможнаму выніку.
"Справа ў тым, што эстонскія ўлады, якія стварылі для нас няпростыя ўмовы, яны аказалі самі сабе мядзведжую паслугу, паколькі, калі ты пазбаўлены ўжо звыклых рэсурсаў для журналіста, ты пачынаеш шукаць новыя выхады, хады, выкарыстоўваеш новыя мультымедыйныя рэсурсы, якія цяпер тут далёка не ўсё выкарыстоўваюць. І мы сапраўды паўплывалі на медыярынак у Эстоніі", — сказала Чэрышэва.
Поўную версію размовы з кіраўніком інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Эстонія Аленай Чэрышэвой слухайце на радыё Sputnik Беларусь.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.