17:13 16 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.97
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.17
Вячаслаў Кебіч падчас інтэрв'ю Sputnik
© Sputnik / Сергей Пушкин

Кебіч: Мікалай Дземянцей сам адмовіўся ад пасады галоўнакамандуючага

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Экс-старшыня Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей быў на рэдкасць сціплым і неканфліктным чалавекам, які ніколі не рваўся да ўлады, распавёў радыё Sputnik Беларусь былы прэм'ер-міністр краіны Вячаслаў Кебіч.

Сумная навіна прыйшла ў аўторак 10 ліпеня — стала вядома пра смерць палітычнага і грамадскага дзеяча Мікалая Дземянцея, які ў 1990-1991 гадах быў старшынёй Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Дзяржаўны дзеяч памёр на 89-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы. Менавіта ў перыяд старшынства Дземянцея 27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Вядомы беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета міністраў Беларусі ў 1991-1994 гадах Вячаслаў Кебіч у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь успомніў пра перыяд сумеснай працы і сяброўскія адносіны з Мікалаем Дземянцеем.

"Смуткую вельмі моцна, таму што памёр чалавек, з якім я доўгі-доўгі час вельмі цесна працаваў, і мне было проста прыемна працаваць з ім. Я ўспамінаю цяжкі выпадак, калі Мікалай Іванавіч пад напорам натоўпу, які склаўся тады ў Вярхоўным Савеце, не вытрымаў і вырашыў сысці. Мне тады было вельмі крыўдна, што ён сыходзіць", — распавёў Кебіч.

Мікалай Дземянцей быў на рэдкасць сціплым чалавекам, неканфліктным, заўсёды даваў добрыя парады і пры гэтым ніколі сам не рваўся да ўлады, адзначыў суразмоўца Sputnik.

"Ёсць людзі, якія рвуцца да ўлады, а ён як старшыня Вярхоўнага Савета пасля атрымання рэспублікай незалежнасці павінен быў стаць Вярхоўным галоўнакамандуючым. Але ён тады сказаў, што не служыў у войску і не мае пра яго паняцця. Цяжка сабе ўявіць кіраўніка, які б добраахвотна адмовіўся ад такой ганаровай пасады", — сказаў Кебіч.

Шкада, што апошнія гады Мікалая Іванавіча Дземянцея апынуліся вельмі цяжкімі, адзначыў экс-прэм'ер.

"У апошнія гады ён жыў адзінокім, не абласканым, забытым шмат у чым, і наогул мы ўмеем забываць пра былых, гэта ў нас у традыцыях", — адзначыў Кебіч.

Па папярэдняй інфармацыі, развітанне з Мікалаем Дземянцеем пройдзе ў чацвер 12 ліпеня ў Доме афіцэраў у Мінску.

Гутарку з вядомым беларускім палітыкам і дзяржаўным дзеячам Вячаславам Кебічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Мікалай Дземянцей, Вячаслаў Кебіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы