Радыё

Лукашэнка: мы маем рацыю, што захавалі "Славянскі базар", ён быў бы знішчаны

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрезидент Беларуси Александр Лукашенко на открытии фестиваля "СлавПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці фестывалю "Славянскі базар" у Віцебскуянский базар" в Витебске
Президент Беларуси Александр Лукашенко на открытии фестиваля СлавПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці фестывалю Славянскі базар у Віцебскуянский базар в Витебске - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль мастацтваў "Славянскі базар" у Віцебску атрымалася захаваць у няпростыя для форуму часы - ён мог бы "загаснуць ў свабодным плаванні" па розных гарадах і краінах, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Лукашенко: мы правы, что сохранили "Славянский базар", он был бы уничтожен

У чацвер, 12 ліпеня, у Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар". Гэты форум і ўдзел у ім прадстаўнікоў розных краін і народаў становяцца ўсё больш важнымі на фоне напружанай міжнароднай абстаноўкі, адзначыў падчас канцэрта-адкрыцця прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"У нашым славянскім свеце сёння не зусім спакойна. І тое, што сёння адбываецца тут, я ўпэўнены, што вы нават усе гэтага не ўсведамляеце, наколькі важна тое, што мы тут сабраліся", — сказаў Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, фестываль у роўнай ступені важны для беларусаў, расіян, украінцаў і ў цэлым для ўсё тых рэспублік Савецкага Саюза, якія былі калісьці ў адной дзяржаве.

Славянскі базар у Віцебску - 2018 - Sputnik Беларусь
Фота
"Славянскі базар": страсці, пацалункі і музыка

Беларускі лідар не пагадзіўся з народнай артысткай Казахстана Розай Рымбаевай, якая падчас атрымання ўзнагароды "Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення" асабліва вылучыла Казахстан.

"Мы не думалі пра тое, што Казахстан дзесьці і іншае. Гэта нашы людзі. І сведчаннем гэтага з'яўляецца вось гэтая сцэна і гэты амфітэатр. Таму мы тады мелі рацыю, што захавалі гэты фэст. Ён бы быў проста знішчаны. Я гэта ведаю цяпер дакладна", — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, у свой час фестываль "хацелі пусціць у свабоднае плаванне па гарадах, вёсках і краінах для таго, каб ён паволі згас".

"Мы яго захавалі для вас і мелі рацыю. Ён нам вельмі патрэбны сёння, і ён будзе заўсёды", — падкрэсліў Лукашэнка.

Фрагмент прамовы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0