10:18 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Беларускі выканаўцы Зміцер Вайцюшкевіч
© Sputnik Александр Кривошеев

Вайцюшкевіч: дзед Маякоўскага быў лясніком у Белавежскай пушчы

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3110

Беларускі выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч у дзень 125-гадовага юбілею Уладзіміра Маякоўскага распавёў у студыі радыё Sputnik Беларусь пра сваё захапленне творчасцю вялікага рускага і савецкага паэта, пра яго беларускія карані, а таксама аб падрыхтоўцы новай праграмы і альбоме па яго творах.

Зміцер Вайцюшкевіч вядомы сваімі канцэптуальнымі праграмамі па творчасці беларускіх паэтаў. Але цікава тое, што другім яго сольным дыскам стаў альбом песень, напісаных на вершы Уладзіміра Маякоўскага, якому ў гэтым годзе спаўняецца 125 гадоў. І цікавасць да творчасці вялікага паэта ў выканаўцы ўзнікла, аказваецца, далёка не толькі дзякуючы школьнай праграме

"Па-першае, мы нарадзіліся амаль у адзін дзень — у яго дзень нараджэння 19 ліпеня, у мяне 20. Па-другое, мне Адам Глобус расказваў, што дзед Маякоўскага быў лесніком у Белавежскай пушчы. І калі займацца даследаваннем суседніх культур, то руская культура, савецкая паэтычная культура ў шырокім сэнсе звязана з Уладзімірам Маякоўскім. І Еўтушэнка, і Высоцкі, і Вазнясенскі — цэлая эпоха, прычым адна з найлепшых", — лічыць Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуе новую праграму па творчасці Маякоўскага, а таксама новы альбом. У ім будуць і песні на арыгінальныя творы, будуць пераклады на беларускую мову, будуць па-новаму выкананыя песні з першай пласцінкі.

Да суразмоўцы Sputnik буйную музычную праграму па творах Маякоўскага з беларускіх артыстаў ствараў толькі ансамбль "Песняры".

Гутарку з Зміцерам Вайцюшкевічам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Уладзімір Маякоўскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы