14:39 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Дэпутат Алена Анісім
© Sputnik Сергей Пушкин

Анісім: у дзяцінстве большасць нашых грамадзян чула беларускую мову

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Анісім распавяла радыё Sputnik Беларусь аб апублікаваным нядаўна звароце да грамадзян ад арганізацыі, якую яна ўзначальвае, у сувязі з будучым у 2019 годзе перапісам насельніцтва.

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы ("Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны") і яго старшыня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Анісім апублікавалі на сваіх рэсурсах зварот да грамадзян нашай краіны у сувязі з перапісам насельніцтва, прызначаным на 2019 год.

У звароце прапануецца незалежна ад рэлігійных ці палітычных поглядаў, а таксама нацыянальнай прыналежнасці падчас перапісу размаўляць з перапісчыкамі па-беларуску, апытальныя лісты запаўняць па-беларуску і, адпаведна, у якасці першай мовы ўказваць беларускую.

"Мы хочам прыцягнуць увагу людзей, каб яны не саромеліся ўказваць роднай мовай беларускую, каб не паддаваліся на хітрыкі перапісчыкаў, якія прапануюць запоўніць бланк па-руску — наколькі я ведаю, адпаведныя дакументы на беларускай ёсць. І мы лічым, што для большасці грамадзян Рэспублікі Беларусь роднай мовай з'яўляецца беларуская", — сказала Анісім.

Па дадзеных статыстыкі, з моманту апошняга перапісу насельніцтва колькасць людзей, якія ўказалі сябе беларусамі, не паменшылася. Суразмоўніца Sputnik не лічыць, што ў падобным выпадку можа быць парушана права выбару грамадзян. Паколькі вялікая верагоднасць, што на самой справе большасць нашых грамадзян чула беларускую мову з самага ранняга дзяцінства.

Каментар дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алены Анісім слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Таварыства беларускай мовы (ТБМ), Алена Анісім, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы