20:18 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Палкоўнік ПДВ у адстаўцы, дырэктар гісторыка-культурнага комплексу Лінія Сталіна Аляксандр Мятла
© Sputnik Александр Кривошеев

Мятла: ПДВ называюць "Палкамі дзядзькі Васі" ў гонар генерала Маргелава

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Палкоўнік ПДВ у адстаўцы, дырэктар гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Аляксандр Мятла пракаментаваў радыё Sputnik Беларусь публікацыю Міністэрствам абароны Расіі рассакрэчаных дакументаў аб стварэнні ПДВ, а таксама павіншаваў усіх дэсантнікаў са святам.

Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі да Дня дэсантніка апублікавала на сваім сайце рассакрэчаныя дакументы аб стварэнні і станаўленні паветрана-дэсантных войскаў, якія адносяцца да перыяду пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўпершыню апублікаваны некаторыя дакументы, якія тычацца біяграфіі легендарнага стваральніка гэтага роду войскаў — генерала Васіля Маргелава.

"Не ведаю, што там сакрэтнага, звычка была ўсё сакрэціць. Біяграфія Васіля Маргелава нам вядомая добра, ён асабліва ўшанаваны ў нас генерал, бо мы так і называемся: "Палкі дзядзькі Васі ". Ён фактычна абараніў ПДВ пасля вайны, калі пачалося супрацьстаянне паміж родамі войскаў, потым пачалася ядзерная гонка. Тады перавага аддавалася стратэгічным сілам, а дэсант сталі адносіць да дапаможных. Васіль Піліпавіч абараніў войскі, пасадзіў нас на машыны, даў новую зброю", — распавёў Мятла.

Дзень ПДВ або Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый традыцыйна адзначаюць у Беларусі і краінах постсавецкай прасторы 2 жніўня. Суразмоўца Sputnik горача павіншаваў аднапалчан і маладых дэсантнікаў са святам, пажадаўшы, каб набыты на службе дэсантны вопыт "блакітныя берэтам" не прыйшлося скарыстаць у рэальных баявых умовах.

Гутарку з Аляксандрам Мятлой слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Скробат: "За ВДВ!" у Ільін дзень - традыцыі і кантрасты святкавання
Відэафакт: дэсантнікі ў Мінску адзначаюць дзень ПДВ
Тэги:
Дзень ПДВ, Міністэрства абароны РФ, Лінія Сталіна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы