12:47 19 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Начальнік упраўлення медыцынскага страхавання кампаніі Белдзяржстрах Людміла Кулак
© Sputnik Александр Кривошеев

Кулак: беларусы эканомяць на страхоўках пры выездзе ў бязвізавыя краіны

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Начальнік упраўлення медыцынскага страхавання кампаніі "Белдзяржстрах" Людміла Кулак распавяла радыё Sputnik Беларусь, якія нюансы можа пацягнуць за сабой сумніўная эканомія на страхоўках пры выездзе за мяжу, асабліва ў краіны з бязвізавым уездам.

На сённяшні дзень беларускія турысты сталі істотна болей граматнымі пры афармленні страховак пры выездзе за мяжу, аднак без сумных інцыдэнтаў усё роўна не абыходзіцца, расказала ў гутарцы на радыё Sputnik Беларусь начальнік упраўлення медыцынскага страхавання кампаніі "Белдзяржстрах" Людміла Кулак.

"Калі казаць пра тое, што ў візавыя краіны мы неяк ужо прывыклі купляць страхоўкі і без той фінансавай гарантыі, якую ты можаш падаць у пасольства, табе наўрад ці адкрыюць візу, то калі мы гаворым аб бязвізавых ці ўмоўна візавых краінах, калі купляеш візу ў аэрапорце, часцяком турыст жадае зэканоміць і не хоча займацца дадатковымі клопатамі і набыць страхоўку", — распавяла Кулак.

У прыватнасці, гэтым годзе вялікая колькасць беларускіх турыстаў выязджае ва Украіну, і многія з іх едуць без страховак і медыцынскіх полісаў, што прыводзіць да сумных інцыдэнтаў. Такая сумніўная эканомія на кошту страхоўкі ў 5-7 еўра ў эквіваленце цягне за сабой досыць вялікія фінансавыя выдаткі для самога турыста і яго сваякоў, адзначыла субяседніца Sputnik.

"Напрыклад, калі казаць пра Украіну, то прывесці медыцынскім транспартам пацярпелага ў Беларусь каштуе каля 3-4 тысяч еўра. Альбо ў сітуацыі з Расіяй — у Анапе або ў Сочы кошт знаходжання ў бальніцы ў стацыянары — гэта каля 1 тысячы еўра ў тыдзень. Амбулаторнае наведванне ўрача — гэта 50-100 еўра ў залежнасці ад краіны, дзе знаходзіцца турыст", — распавяла Кулак.

Поўную версію размовы з начальнікам упраўлення медыцынскага страхавання кампаніі "Белдзяржстрах" Людмілай Кулак слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Бязвізавы рэжым у Беларусі
Беларускаму рынку турпаслуг патрэбна абавязковая сертыфікацыя
Водны рэлакс: кадры прагулкі па Аўгустоўскім канале
Гулы: за 30 дзён у Беларусі іншаземец паспее і адпачыць, і падлячыцца
Тэги:
бязвізавы рэжым, Страхаванне, турызм, Радыё Sputnik Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы