11:39 19 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Камандзір пошукавай групы Вернутыя імёны, старшыня савета Ваенна-гістарычнага клуба Гарнізон Пётр Піцко
© Sputnik / Ирина Петрович

Піцко: пад Брэстам канцэнтрацыя воінскіх пахаванняў высокая як нідзе

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Напярэдадні старту маштабнай экспедыцыі камандзір пошукавай групы "Вернутыя імёны", старшыня савета Ваенна-гістарычнага клуба "Гарнізон" Пётр Піцко распавёў Sputnik пра тое, як у Беларусі да гэтага часу знаходзяць астанкі салдат, што загінулі ў дні Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках праекта "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам" у пятніцу, 10 жніўня, на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Наўгародскай вобласці Расіі стартуе Міжнародная ваенна-гістарычная экспедыцыя "Волхаўскі фронт. Чудава", якая працягнецца да 24 жніўня. У экспедыцыі прымуць удзел каля 500 пошукавікаў з Кыргызстана, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Эстоніі і Беларусі.

У мінулым годзе ў Беларусі адбылася эпахальная падзея — значна лібералізавалася заканадаўчая база, якая тычыцца пошукавага руху. Зараз грамадскім аб'яднанням афіцыйным указам прэзідэнта дазволена ўдзельнічаць у экспедыцыях па пошуку воінскіх пахаванняў, распавёў падчас міжнароднага відэа-моста ў МПЦ Sputnik камандзір пошукавай групы "Вернутыя імёны", старшыня савета грамадскага аб'яднання "Ваенна-гістарычны клуб "Гарнізон" Пётр Піцко.

"Раней усё было толькі ў падпарадкаванні Міністэрства абароны, толькі 52-ы асобны спецыялізаваны батальён мог удзельнічаць, а зараз і мы можам удзельнічаць і арганізоўваць сумесна з мясцовымі ваенкаматамі вахты памяці і працу па пошуку няўлічаных воінскіх пахаванняў", — распавёў Піцко.

Акрамя таго, у Брэсцкай вобласці з'явілася база, дзе можа адбывацца навучанне пошукавікаў, а таксама сустрэчы і канферэнцыі па абмене вопытам з калегамі з іншых краін, адзначыў суразмоўца.

"Прама ў Брэсцкай крэпасці, дзе калісьці трымалі абарону воіны 125-га стралковага палка, у нас адкрыўся маладзёжны патрыятычны цэнтр, на базе якога кваліфікаваныя педагогі і археолагі будуць рыхтаваць беларускіх пошукавікаў для іх далейшай працы", — дадаў Піцько.

На брэсцкай зямлі канцэнтрацыя няўлічаных воінскіх пахаванняў высокая як нідзе, адзначыў суразмоўца Sputnik. Адзін з нядаўніх прыкладаў — выяўленне двух байцоў Чырвонай арміі, якія загінулі 22 чэрвеня 1941 года. Іх парэшткі брэсцкім пошукавікам удалося знайсці ў маі бягучага года ў час прагулкі з дзецьмі літаральна ў 300 метрах ад пад'езда жылога дома.

"Былі выяўленыя і фатаграфіі ў нямецкіх архівах, дзе на гэтым месцы немцы закопвалі загінуўшых. Можна часткова аднавіць і карціну бою. Мы ўжо ведаем, што гэтыя байцы загінулі каля 6-ці раніцы пасля таго, як у ход пайшлі нямецкія танкі. І сімвалічна, што загінулі яны ў першы дзень вайны, а іх выяўленне і ўздым адбыліся 8 мая 2018 года", — распавёў Піцко.

Фрагмент гутаркі з камандзірам пошукавай групы "Вернутыя імёны", старшынёй савета грамадскага аб'яднання "Ваенна-гістарычны клуб "Гарнізон" Пятром Піцко слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна, Другая сусветная вайна (1939-1945), Брэсцкая вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы