09:32 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Юрый Зісер, заснавальнік і саўладальнік беларускага інтэрнэт-рэсурсу TUT.BY
© Фото : БелаПАН / Сергей Балай

Зісер: Ліпай быў "зубрам" беларускай незалежнай журналістыкі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Раптоўную смерць заснавальніка інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН", журналіста і паэта Алеся Ліпая радыё Sputnik Беларусь пракаментаваў Юрый Зісер, заснавальнік і саўладальнік беларускага інтэрнэт-рэсурсу TUT.BY.

Беларуская журналістыка і паэзія панеслі чарговую цяжкую страту. У рэанімацыі адной з мінскіх бальніц на 53-м годзе жыцця 23 жніўня памёр заснавальнік інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" і сеткавага рэсурсу "Беларускiя навiны", вядомы беларускі паэт Алесь Ліпай.

"Ён быў адным з "зуброў" беларускай незалежнай журналістыкі, яшчэ 27 гадоў таму ён стварыў інфармацыйнае агенцтва "БелаПАН". Спадзяюся, што агенцтва будзе працаваць і далей. Ён пісаў вершы, лірыку. Гэта вялікая страта для медыяпрасторы Беларусі", — сказаў Зісер.

Алесь Ліпай — выпускнік журналісцкага факультэта БДУ, працаваў карэспандэнтам газеты "Знамя юности", быў першым карэспандэнтам "Радыё Свабода" ў Беларусі. Заснаваў першае ў краіне недзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ў 1991 годзе. Развітанне з журналістам і паэтам адбудзецца 26 жніўня ў Рудзенску.

Каментар Юрыя Зісера слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Юрый Зісер, Алесь Ліпай, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы