14:28 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Загадчык прыёмнага аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска Дзмітрый Часноў
© Sputnik / Виктор Толочко

Доктар Часноў: у навучальным годзе школьніку патрэбен баланс нагрузкі і адпачынку

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У пачатку новага навучальнага года вядомы мінскі педыятр Дзмітрый Часноў дае рэкамендацыі аб тым, як правільна збалансаваць рэжым нагрузак і адпачынку для юнага школьніка, а таксама пра тое, якім павінен быць аптымальны рэжым дзіцячага сну.

З пачаткам падвышаных нагрузак, калі ў дзіцяці з'яўляюцца рэгулярныя ўрокі ў школе і хатнія заданні, вельмі важна правільна арганізаваць яго адпачынак, адзначае вядомы мінскі педыятр, загадчык прыёмнага аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска і вядучы праграмы "Дзіцячы доктар" Дзмітрый Часноў.

"Дзіцяці цікава пагуляць у камп'ютар або з тым жа айфонам і іншымі гаджэтамі. Вось ён любіць планшэт, і не забраць! Зрабіце такі рэжым, каб ён адпачываў праз фізічную нагрузку, зацікаўце яго, няхай мячык паганяе, пабегае, ровар, самакат, з хлапчукамі у даганялкі, а калі дома, хай тата яго зацікавіць, напрыклад, паказаць 20 адцісканняў", — раіць Часноў.

Калі бацькі сумесна з педагогамі арганізуюць аптымальны рэжым нагрузак і адпачынку, дзіцяці, па-першае, будзе лягчэй займацца, па-другое, у яго паўстане цікавасць і прывыканне да збалансаваных нагрузак, у тым ліку і фізічных, перакананы педыятр. Акрамя таго, суразмоўца Sputnik раіць надаваць асаблівую ўвагу правільнаму рэжыму дзіцячага сну.

"Дзеці ў гэтым узросце ўжо не маюць патрэбы ў дзённым сне, але я нічога не бачу ганебнага ў тым, калі дзіця-першаклашка гадзінку пасля абеду паспіць. Але не дзве гадзіны, не тры і не чатыры, мы так збіваем яму рэжым, і тады начны сон у яго таксама будзе парушаны. А начны сон, асабліва ў дзяцей малодшых класаў, павінен складаць каля 10 гадзін. Таму, калі заняткі пачынаюцца ў палову 9 ці ў 9 гадзін раніцы, адбой павінен быць у 21 гадзіну або ў 22 гадзіны ў крайнім выпадку", — кажа Часноў.

Каб увесці дзіця ў плаўны здаровы сон, яму перад сном трэба займацца не актыўнымі гульнямі, а больш спакойнымі, напрыклад, чытаннем, раскладваннем пазлаў, пас'янсаў, шахматамі і гэтак далей, раіць педыятр. Акрамя таго, калі дзіця вельмі актыўнае, увечары перад сном можна выкарыстоўваць валяр'яну, паколькі гэты лекавы раслінны прадукт валодае лёгкім заспакаяльным дзеяннем.

"Я раю выкарыстоўваць валяр'яну для дзяцей, якія маюць некаторую падвышаную ўзбуджальнасць. Калі дзіця такі халерык, часам яго можна ледзь-ледзь прытармазіць, зняць залішняе ўнутранае напружанне. Тады можна і валяр'яну капнуць. Але доза індывідуальная, гэта лекавы прэпарат, таму лепш параіцца з доктарам", — адзначае Часноў.

Фрагмент гутаркі з вядомым мінскім педыятрам, загадчыкам прыёмным аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска і вядучым праграмы "Дзіцячы доктар" Дзмітрыем Часновым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
дзеці, здароўе, школа, Дзмітрый Часноў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы