10:49 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Народны мастак Беларусі Іван Міско
© Sputnik

Міско: я быў у Надзі Лежэ за ад'ютанта

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Народны мастак Беларусі Іван Міско ў сувязі з перадачай у калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея некалькіх работ Надзеі Хадасевіч-Лежэ, успомніў у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь, як праходзілі візіты мастачкі ў нашу краіну.

У рамках традыцыйнай акцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі "Вераснёвая ноч", прысвечанай сёлета авангарднаму мастацтву, калекцыя музея папоўнілася трыма супрэматычнымі працамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Вучаніца Малевіча і Стрэмяжынскага, жонка вядомага французскага мастака Фернана Лежэ да самай смерці не губляла сувязяў з беларускай радзімай і музеем.

"Я тады працаваў у Мастацкім музеі. Неяк дырэктар і кажа, што сёння прылятае мадам Лежэ. Паехалі ў аэрапорт, сустрэлі яе. А паколькі я тады быў яшчэ халасцяком, мяне вызначылі, што я буду накшталт ардынарца. І я насіў за ёй паліто і футра — Лежэ было ўвесь час то горача, то холадна. Неяк я падгледзеў, як яна гімнастыкай займаецца, і зрабіў накід яе партрэта скульптурнага. Але самае каштоўнае ў наступны яе прыезд, калі яна прывезла эскіз мазаікі на франтон Палаца Спорту, выкананы яе мужам. Яна паказала эскіз і інструкцыю кіраўніцтву і Машэраву. Яна казала, што аплоціць камандзіроўку рабочым, мастакам, аплаціць гасцініцу, аплаціць матэрыялы, толькі дайце магчымасць рэалізаваць гэтую працу. Але да гэтага часу на гэтым брылі нічога і няма", — распавёў Міско.

Як успамінае суразмоўца Sputnik, з Беларусі Надзя Лежэ любіла везці сапраўдныя "каралі" з лясных грыбоў. Міско лічыць, што ўвекавечыць памяць Надзеі Хадасевіч-Лежэ як мінімум у нашай краіне проста неабходна, паколькі мастачка і падзвіжніца мастацтва зрабіла вельмі і вельмі шмат, і часцяком цалкам бескарысліва.

Гутарку з Іванам Міско слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Надзея Хадасевіч-Лежэ, Іван Міско, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы