22:48 19 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Эксперт па стылі Арына Кеян
© Photo : из личного архива Арины Кеян

Кеян: "бабулін" гардэроб з 80-х вяртаецца ў моду

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Галоўным трэндам гэтай восені зноў стала мода 80-х гадоў - шматслойнасць, сукенкі "оверсайз" з вялікімі плячыма, скураныя сукенкі і высокія начосы, адзначае эксперт па стылі Арына Кеян.

Той факт, што мода мае сваю цыклічнасць, зноў нагадаў пра сабе восенню 2018 года. Вобразы з 80-х гадоў, якія здавалася б, ужо аджылі сваё, вярнуліся на сусветныя подыумы, а разам з імі — і ў жыццё стыляг і модніц. Два галоўныя трэнды цяперашняй восені — гэта "80-я" і шматслойнасць, адзначыла ў гутарцы на радыё Sputnik Казахстан эксперт па стылі Арына Кеян.

"Усё, што звязана з оверсайз, вялікімі плячыма, цяпер вельмі актуальна. Акрамя таго, зноў падымаецца такі трэнд, як выкарыстанне хустак у гардэробе. Хто памятае моду 80-х, той ведае, што хусткі шырока выкарыстоўвалі ў якасці аксесуараў і каляровых дапаўненняў да вобразу. Так што можна дастаць рэчы мам і бабуль і насіць", — кажа Кеян.

Акрамя таго, у моду, ізноў жа з 80-х, зноў вярнуліся скураныя сукенкі і скураныя штаны. Па словах стыліста, яны актуальныя ў любым чытанні, таму калі ў вас недзе ёсць стары плашч з тонкай скуры, вы заўсёды можаце яго перарабіць у сукенку і насіць сяброўкам на зайздрасць.

Таксама ў трэндзе вельмі шмат яркіх колераў — ярка-чырвоны "адважны мак" і цёмна-чырвоны, ярка-жоўты, ультрафіялет, ярка-сіні і глыбокі зялёна-сіні, які называецца "зялёны квезаль". Галоўнае — не перабраць са спалучэннямі і імкнуцца выкарыстоўваць у адным вобразе не больш за два яркія колеры, разводзячы іх нейтральнымі, раіць эксперт.

"Ізноў вяртаюцца ў моду калготкі яркіх колераў, любыя праявы гафрэ і плісэ ў спадніцах, сукенках і рукавах. І яшчэ адзін модны трэнд — гэта твід, прычым гэта трэнд доўгайграючы, асабліва ў нашым клімаце. Паліто з футравым каўняром будзе восенню асабліва модным", — кажа Кеян.

Мода зараз настолькі шматаблічная, што выбар ёсць ва ўсіх і кожнага, рэзюмуе суразмоўца.

Поўную версію размовы з экспертам па стылі Арынай Кеян слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
стыль, мода
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы