11:15 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч
© Sputnik / Виктор Толочко

Шуневіч аб рабоце Дуайера ў "Дынама-Мінск": ніякіх змен па персаналіях

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Канадзец Гордзі Дуайер застанецца на пасадзе галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск", нягледзячы на чуткі аб яго хуткай адстаўцы і падборы варыянтаў на замену, патлумачыў міністр унутраных спраў Беларусі і старшыня назіральнага савета хакейнага клуба Ігар Шуневіч.

Інфармацыя пра тое, што канадскага спецыяліста Гордзі Дуайера на пасадзе настаўніка дынамаўцаў вось-вось зменіць вядомы савецкі і латвійскі хакеіст Алег Знарок, які ў 2014-2018 гадах працаваў галоўным трэнерам зборнай Расіі па хакеі, з'явілася ў СМІ і розных інтэрнэт-крыніцах на пачатку гэтага тыдня. Здагадкі аб звальненні канадца і пошуках новай кандыдатуры настаўніка ўзнікалі і раней у залежнасці ад тых вынікаў, якія паказваў на лёдзе хакейны клуб.

Сітуацыю, якая склалася, тэлеканалу "Беларусь 5" пракаментаваў старшыня назіральнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск", міністр унутраных спраў краіны Ігар Шуневіч.

"Каманда гуляе нядрэнна. Каманда гуляе ўпэўнена — нашмат мацней, чым у мінулым сезоне. Няўдалы старт тлумачыцца шэрагам прычын. Мне б таксама хацелася, каб былі перамогі і атрыманыя ачкі. Пакуль гэта было досыць праблематычна з пункту гледжання гатоўнасці нашых сапернікаў", — распавёў Шуневіч.

Высновы з гэтай сітуацыі ўжо зробленыя, заявіў кіраўнік назіральнага савета клуба, асабліва падкрэсліўшы, што "ніякіх зменаў у штатным раскладзе па персаналіях не будзе ў бліжэйшы час".

Нагадаем, канадскі прафесійны хакеіст і трэнер Гордзі Дуайер, які на пачатку 2000-х адыграў 5 сезонаў у НХЛ за розныя клубы, быў запрошаны на пасаду настаўніка мінскага "Дынама" ў чэрвені 2017 года.

"Будзем узмацняць гульню, у прынцыпе, формула ўсім зразумелая і вядомая. Упэўнены, што перамогі будуць і ў бліжэйшы час. Ва ўсякім выпадку каманда да гэтага гатовая і фізічна, і маральна", — сказаў Шуневіч.

Як высветлілася, словы кіраўніка МУС апынуліся прароцкімі. Як ужо паведамляў Sputnik, напярэдадні, 18 верасня, дынамаўцы з мінімальным разрывам у ліку 2:1 здолелі атрымаць перамогу ў выязным матчы над яраслаўскім "Лакаматывам". Гэтая "вікторыя" стала другой для беларускага клуба, раней мінскае "Дынама" змагло абыграць толькі маскоўскі "Спартак" з 7 матчаў з пачатку цяперашняга чэмпіянату КХЛ. Па выніках усіх сустрэч сталічны клуб мае 4 ачкі ў сваёй скарбонцы і займае 11-ы радок у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Каментар міністра ўнутраных спраў Беларусі, старшыні назіральнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Ігара Шуневіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
ХК Дынама (Мінск), Ігар Шуневіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы