Радыё

Вішнеўскі: каханне - гэта хімічная рэакцыя на наркотык у вашым мозгу

© Sputnik / Илья ПиталевПісьменнік Януш Вішнеўскі
Пісьменнік Януш Вішнеўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтар папулярнага рамана "Адзінота ў сетцы", польскі пісьменнік Януш Вішнеўскі распавёў Sputnik, чаму параўнанне пачуцця кахання з небяспечным наркотыкам гераінам мае пад сабой цалкам навуковае абгрунтаванне і ніякае "яднанне душ" і іншыя ўзнёслыя развагі тут зусім ні пры чым.

 

Вишневский: любовь ― это химическая реакция на наркотик в вашем мозге

Марак далёкага плавання, які абараніў дзве доктарскія дысертацыі — па фізіцы і па хіміі, а пазней атрымаў ступень доктара інфарматыкі і займаецца біяінфарматыкай у сучаснасці — такая кароткая біяграфія польскага пісьменніка Януша Вішнеўскага, чый дэбютны раман "Адзінота ў сетцы", напісаны ў 2001 годзе, зрабіў незгладжальнае ўражанне на чытачоў у многіх краінах свету.

Будучы доктарам хімічных навук, папулярны пісьменнік па-свойму тлумачыць механізм узнікнення пачуцця закаханасці. Уся справа ў рэакцыі мозгу, дзе ўтвараецца хімічнае злучэнне, якое ўплывае на настрой і эмоцыі і пры працяглым уздзеянні здольнае выклікаць псіхалагічную залежнасць аж да знаёмай усім наркаманам ломкі, адзначае Януш Вішнеўскі у гутарцы на радыё Sputnik Казахстан.

"Каханне пачынаецца ў вашым мозгу. Гэта высветлілі яшчэ ў 80-я гады ХХ стагоддзя, калі стала магчыма даследаваць працу мозгу праз тамаграфію і іншыя метады. У мозгу людзей, якія дэкларуюць, што яны закаханы, з'яўляюцца пэўныя субстанцыі. І першая субстанцыя, якая з'яўляецца ў велізарнай канцэнтрацыі ў людзей, якія кажуць пра сваю закаханасць, гэта фенілэціламін. Дарэчы, толькі так і можна даведацца, закаханы ты на самай справе ці не", — распавядае Вішнеўскі.

Па словах пісьменніка, фенілэціламін па сваім уздзеянні нагадвае амфетамін, і такім чынам атрымліваецца, што каханне пачынаецца ад наркотыку.

"Таму гераін і каханне — гэта вельмі падобныя рэчы. Яны генеруюць залежнасць — вы залежныя ад іншага чалавека, ён вам патрэбен, каб вы былі шчаслівыя. Людзі, якія ўжываюць гераін, таксама залежаць ад яго, ён ім патрэбны для шчасця. І механізм паходжання і ўздзеяння вельмі падобны. Гэта ўздзеянне на тыя ж самыя рэцэптары ў мозгу", — кажа Вішнеўскі.

Розніца паміж гераінам і любоўю ў тым, што гераін трэба дзесьці браць, а любоў з'яўляецца эндагеннай, то бок унутранай. І тым не менш гэтыя субстанцыі вельмі падобныя. Калі вы закаханыя — у вас унутры шмат наркотыку, рэзюмуе пісьменнік.

Фрагмент гутаркі з пісьменнікам Янушам Вішнеўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0