22:25 14 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Грамадскія дзеячы Уладзіслаў Валаховіч і Пётр Шапко
© Sputnik Вячеслав Шарапов

Валаховіч і Шапко: барацьба з гвалтам у сем'ях не заўсёды ідзе на карысць

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Грамадскія дзеячы Уладзіслаў Валаховіч і Пётр Шапко разважаюць пра тое, што лічыць гвалтам над жанчынай і дзіцем і чаму імкненне да выкаранення гвалту ў сем'ях не заўсёды аказваецца дабром.

Праблемы ўзаемаадносін паміж мужам і жонкай і культура выхавання, заахвочвання і пакарання дзяцей у сем'ях ужо некалькі гадоў правакуюць бясконцыя спрэчкі змагароў супраць гвалту і за традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Само разуменне тэрміна "гвалт" як мэтанакіраванага прычынення шкоды чалавеку становіцца ўсё больш размытым. Фактычна адбываецца падмена паняццяў, калі гвалтам пачынаюць лічыць нармальныя ўзаемаадносіны людзей і выхаваўчы працэс у тым ліку, гавораць госці радыё Sputnik Беларусь — дырэктар дабрачыннага фонду "Адкрытыя сэрцы" Уладзіслаў Валаховіч і старшыня моладзевага аб'яднання "Горад без наркотыкаў" Пётр Шапко.

"Законы супраць гвалту, якія цяпер паўсюдна прымаюцца ў розных краінах, яны фактычна драбняць сям'ю. Мужчына першапачаткова лічыцца агрэсарам, жанчына — патэнцыйнай ахвярай, і дзіця, адпаведна, таксама. Сям'я падзяляецца, а людзьмі падзеленымі, як вядома, лягчэй кіраваць", — адзначае Валаховіч.

Як распавядаюць суразмоўцы, у многіх краінах, у прыватнасці, Нарвегіі, Германіі, Італіі, Іспаніі працэс выхавання дзяцей ужо даўно узяты пад кантроль. Напрыклад, у той жа Германіі ляснуць дзіцяці па азадку нельга ўжо гадоў 40, адпаведна, вырасла ўжо два пакаленні "нябітых дзяцей". І еўрапейскія структуры настолькі зацікаўлены ў далейшым прасоўванні кантролю над выхаваннем, што ў 2011 годзе ў Стамбуле была прынятая адмысловая канвенцыя, абавязковая для ўсіх краін ЕС, дзе напісана, што ўсякі гвалт трэба выкараняць.

"Але праблема заключаецца ў тым, што да гэтай быццам бы добрай мэты паволі падмяшалі гендэрную ідэалогію. Напрыклад, фармальна прапісана, што трэба выкараняць гвалт над жанчынамі, а ў тэксце, калі ў яго ўчытацца, напісана аб выкараненні гендэрнага гвалту. І атрымліваецца, што кажуць быццам бы мы абараняем жанчын, але аказваецца, што самога паняцце "жанчына" ужо і няма", — кажа Шапко.

"Падмуркам усяго застаецца выхаванне дзіця. Менавіта ў гэтым выхаванні, якое ўжо кульгае, але пакуль яшчэ застаецца больш-менш традыцыйным у нас, ідзе спроба ўварвацца, укараніцца і навязаць правілы чужыя нашым традыцыям і культуры", — распавядае Валаховіч.

Пакуль асноўнае пытанне, якое хвалюе суразмоўцаў, заключаецца ў тым, ці далучыцца Беларусь да агульнаеўрапейскай тэндэнцыі супраць сямейнага і гендэрнага гвалту ў сям'і. Госці радыё Sputnik чакаюць, што рашэнне кіраўніка дзяржавы з гэтай нагоды будзе прынята ўжо ў кастрычніку.

Поўная версія гутаркі з дырэктарам дабрачыннага фонду "Адкрытыя сэрцамі" Уладзіславам Валаховічам і старшынёй моладзевага аб'яднання "Горад без наркотыкаў" Пятром Шапко слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Хатні гвалт, Сям'я, Радыё Sputnik Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы