22:57 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Прэзідэнт Сусветнай Асацыяцыі выпускнікоў Уладзімір Чэцій
© Фото : Из личного архива Владимира Четия

Чэцій: Масква рыхтуецца прыняць Форум выпускнікоў расійскіх ВНУ ў СНД

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Прэзідэнт "Сусветнай Асацыяцыі выпускнікоў" Уладзімір Чэцій распавёў Sputnik аб маштабнай праграме міжнароднай сустрэчы выпускнікоў ВНУ, якая пройдзе ў расійскай сталіцы.

З 18 па 19 кастрычніка ў Маскве пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва і Расмоладзі пройдзе Форум выпускнікоў савецкіх і расійскіх ВНУ краін - удзельніц СНД, да ўдзелу ў якім запрошаныя таксама прадстаўнікі Грузіі і прыбалтыйскіх краін.

Мэта форуму - гэта абмен інфармацыяй і інавацыйнымі адукацыйнымі праграмамі, а таксама прыцягненне абітурыентаў у расійскія ВНУ, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik прэзідэнт "Сусветнай Асацыяцыі выпускнікоў" вышэйшых навучальных устаноў Уладзімір Чэцій.

"З 15-ці тысяч стыпендый, якія вылучаюцца сёння ўрадам Расійскай Федэрацыі для навучання замежных грамадзян, больш за 5 тысяч - гэта студэнты краін СНД, таму гэта вельмі важна, што выпускнікі, вяртаючыся ў свае краіны, таксама знаходзяць падтрымку ў пошуках працы і працаўладкавання", - сказаў Чэцій.

У маючым адбыцца Форуме прымуць удзел прадстаўнікі асацыяцый выпускнікоў савецкіх і расійскіх ВНУ, якія працуюць у краінах СНД, а таксама эксперты адукацыйнай сферы, журналісты, палітолагі, дзеячы навукі і культуры. Таксама чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў найбуйнейшых расійскіх ВНУ, навучанне ў якіх традыцыйна праходзяць студэнты з розных краін свету.

"Мы хацелі б правесці дыскусію пра тое, чым дапамагчы асацыяцыям выпускнікоў і іншым грамадскім арганізацыям на прасторы СНД, якія прасоўваюць рускую мову. Можа, ім патрэбныя новыя падручнікі або інтэрактыўныя праграмы, якія распрацоўваюцца ў ВНУ. Усё гэта мы гатовыя абмяркоўваць", - распавёў Чэцій.

Фрагмент гутаркі з прэзідэнтам "Сусветнай Асацыяцыі выпускнікоў" Уладзімірам Чэціем слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Выпускнікі, Расія, СНД, ВНУ
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы