07:03 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Загадчык кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі БДУ Андрэй Данілаў

Данілаў: маліцца можна ў любым храме, прычашчацца – нельга

© Photo: Tatsiana Amelina
Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Што для простых прыхаджан азначае рашэнне Маскоўскага Патрыярхата разарваць еўхарыстычныя адносіны з Канстанцінопалем, на радыё Sputnik Беларусь каментуе загадчык кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі БДУ Андрэй Данілаў.

Пасяджэнне Святога Сінода, якое прайшло 15 кастрычніка ў Мінску, завяршылася рашэннем Маскоўскага патрыярхата разарваць еўхарыстычныя адносіны з Канстанцінопальскім Патрыярхатам.

Цяпер верніку праваслаўнага веравызнання можна наведваць храмы цэркваў Канстанцінопаля, але нельга ўдзельнічаць у набажэнствах і прычашчацца. Што тычыцца рашэння Украінскай Праваслаўнай Царквы аддзяліцца ад Маскоўскага патрыярхату, то зараз чалавеку, які прыняў таінства хрышчэння, напрыклад, у Адэсе ў той час, калі цэрквы былі адзінымі, перш чым прыняць рашэнне пра наведванне храма, у якім яго хрысцілі, а таксама пра удзел у набажэнстве і Святой Камуніі, трэба самому вызначацца, да якой Царквы ён цяпер належыць.

"Гэта залежыць ад таго, вернікам якой Царквы ён сябе лічыць сам. Калі ён сябе лічыць членам Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату, значыць, ён можа наведваць цэрквы Маскоўскага патрыярхату. Маліцца можна наогул у любым храме, але прычашчацца, атрымліваецца, нельга ў царкве, якая належыць Канстанцінопалю", - кажа Данілаў.

Падобная сітуацыя склалася з папулярнымі паломніцкімі паездкамі на Святую Гару Афон.

Падрабязнасці - у поўнай версіі гутаркі з загадчыкам кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі БДУ Андрэем Данілавым на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Праваслаўе, Рэлігія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы