Радыё

Кастамо: чаму журналіст - гора ў сям'і

© SputnikВера Кастамо, аглядальнік МІА "Россия сегодня"
Вера Кастамо, аглядальнік МІА Россия сегодня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экспедыцыя да далёкай пустэльніцы на снегаходах па заснежанай сібірскай рацэ з начлегам у пераходных хатах паляўнічых, ці што такое рэпарцёрскі драйв аглядальніка МІА "Россия сегодня" Веры Кастамо.
Костамо: почему журналист ― горе в семье

Прафесія рэпарцёра, які працуе "ў полі" - на месцы падзей, якія часам носяць небяспечны і непрадказальны характар, патрабуе не толькі прафесійных, але і пэўных чалавечых якасцяў, сцвярджае аглядальнік МІА "Россия сегодня" Вера Кастамо і на канкрэтных прыкладах тлумачыць спецыфіку няпростай прафесіі.

"Адпачываць не атрымліваецца, я, напрыклад, часта бяру адпачынак, каб папрацаваць, гэта значыць мяне кудысьці не адправіла рэдакцыя, а мне гэтая тэма цікавая, тады я афармляю адпачынак і еду туды. А яшчэ мне вельмі знаёма паняцце "рэпарцёрскі драйв", калі ты разумееш, што тэма неверагодна цікавая, што атрымаць фактуру будзе складана, спатрэбіцца пераадолець сотні кіламетраў на снегаходзе, потым пешшу, потым уплаў, і вось ён - ваш спікер! Так было, калі па заданні рэдакцыі я наведала самую вядомую пустэльніцу Агаф'ю Лыкаву", - распавядае Кастамо.

Аглядальнік МІА "Россия сегодня" Вера Кастамо вяла рэпартажы з зон надзвычайных сітуацый і гарачых кропак, мае вопыт працы на палярнай станцыі, у экспедыцыях на Зямлю Франца-Іосіфа, Паўночны полюс, востраў Урангеля і ўзбярэжжа Чукоткі. У рамках праекта SputnikPro ў Мінску аглядальнік прадставіла студэнтам журналісцкіх спецыяльнасцяў беларускіх ВНУ спецыяльны майстар-клас на тэму "З'ездзіць. Выжыць. Напісаць. Як працаваць у зоне НС".

Аб прафесійных захворваннях журналістаў і пра тое, чаму не варта ісці ў рэпарцёры, вы пачуеце ў гутарцы з Верай Кастамо на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0