11:47 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Ці не ў гэтай сярэбранай табакерцы схаваная Смерць?
© Sputnik / Виктор Толочко

Дзве музы Змітрака Бядулі: біяграфія пісьменніка

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
5062

У гэты дзень пайшоў з жыцця выбітны класік беларускай літаратуры. Sputnik успамінае яго жыццёвы шлях.

Змітрок Бядуля — выбітны беларускі пісьменнік і паэт, даследчык, сваёй творчасцю заклаў асновы беларускай дзіцячай літаратуры, шмат прац прысвяціў даследванню беларускага фальклору.

Сапраўднае імя пісьменніка — Самуіл Яфімавіч Плаўнік, нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў небагатай вялікай габрэйскай сям'і. Яго дзед меў вялікую бібліятэку, дзе і вабіў большую частку свайго часу будучы пісьменнік.

Адкрыццё выставы да 130-гадовага юбілею Змітрака Бядулі
© Sputnik / Виктор Толочко

З самага дзяцінства кнігі былі сапраўдным запалам хлопчыка. Ён вышукваў іх самымі рознымі спосабамі. Выпісваў з Вільнюса, Масквы і Пецярбурга, выпрошваў у паноў, шукаў у школах, якія знаходзіліся непадалёк.

На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў ешыбоце, з якой быў выгнаны за вольнадумства. Меў выбітныя схільнасці да лінгвістыкі і валодаў некалькімі мовамі — ведаў ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскай мовы.

Творы пісьменніка адрозніваюцца глыбокай лірычнай пранікнёнасцю, высокамастацкім адлюстраваннем унутранага свету чалавека.

Значнае месца ў творчасці Бядулі знайшла адлюстраванне і габрэйская тэма. Па ўласным прызнанні Бядулі, два сэрцы жылі ў яго грудзях, дзве музы клікалі да песні: Адна — чарнявая, глядзіць чорнымі, мокрымі ад слёз вачыма, а твар журботны: "Да мяне, да мяне… Памятай, што цячэ ў табе кроў габрэйскага Усходу". У іншай жа ільняныя валасы, яна трымае ў руках гуслі і спявае песні аб беларускай зямлі: "Цябе выгадаваў мой край, цябе выгадавалі мае земляробы… Твой Іерусалім — вось тут, у гэтых лясах і далінах, што далі цялесную і духоўную моц цябе".

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Змітрок Бядуля быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), дзе і быў пахаваны.

Тэги:
падзеі і даты, Радыё Sputnik Беларусь, Змітрок Бядуля, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы