06:56 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Міхаіл Турэцкі
© Sputnik / Сергей Пушкин

Турэцкі: маё прозвішча паходзіць ад мястэчка Турэц, а не ад Турцыі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Кіраўнік арт-групы "Хор Турэцкага", народны артыст Расіі Міхаіл Турэцкі распавёў радыё Sputnik Беларусь, адкуль узяліся карані яго прозвішча, пра бацькоў, пра памяць і асаблівае стаўленне да Беларусі.

Бацькі Міхаіла Турэцкага родам з Беларусі, прайшлі вайну, маці - адзіная выжыла з роду Турэцкіх, таму на сямейным савеце было вырашана, што старэйшы брат будзе насіць прозвішча бацькі, а Міхаіл - прозвішча маці.

Цікавая гісторыя адбылася ў Арменіі, дзе гастраляваў калектыў. Памятаючы даўняе супрацьстаянне туркаў і армян, публіка прымала "Хор Турэцкага" насцярожана.

"Падчас канцэрту ў Ерэване, яны мне "даравалі", што я - "Хор Міхаіла Турэцкага". Даравалі ўвесь канцэрт, але калі я сказаў у канцы, была такая бура, мяне абвясцілі "народны артыст Расіі Міхаіл Турэцкі", я сказаў: Турэцкі - гэта прозвішча, ніякага дачынення да Турцыі не мае, гэта ад мястэчка Турэц, адкуль прыйшлі ў Беларусь мае глыбокія продкі. Быў шквал апладысментаў!" - распавядае Турэцкі.

Напярэдадні ў Палацы Рэспублікі з аншлагам прайшоў выступ вядомага расійскага калектыву "Хор Турэцкага", які дае больш за 200 канцэртаў у год. У Мінску артысты паказалі свае самыя лепшыя нумары - ад класікі да папулярных мелодый, любімых у кожнай сям'і.

Поўную версію размовы з народным артыстам Расіі, дырыжорам і шоўменам Міхаілам Турэцкім слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
"Хор Турэцкага"
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы