18:37 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19

Кашкалда: квіткі на II Еўрапейскія гульні ёсць у онлайн і афлайн продажы

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (31)
7 0 0

У Беларусі адкрыты продаж квіткоў на II Еўрапейскія гульні. Мультыспартыўнае мерапрыемства па 23-х спартыўных дысцыплінах пройдзе ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Кошт квіткоў ад 5 да 50 рублёў.

Кошт квіткоў на цырымоніі адкрыцця і закрыцця будзе значна вышэй: ад 150 да 300 рублёў на першае шоу і ад 70 да 150 рублёў - на фінальнае. Тым не менш, арганізатары абяцаюць гледачам, якія ўбачаць усё на стадыёне, а не на экранах, эксклюзіўныя элементы прадстаўлення, якія не будуць транслявацца ў тэлеэфір. У любым выпадку, як адзначыў начальнік упраўлення фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Максім Кашкалда, шоу будзе ўнікальным.

"Падчас цырымоніі адкрыцця будуць выкарыстаны найноўшыя лічбавыя тэхналогіі, у тым ліку тэхналогіі дапоўненай рэальнасці, светлавыя і праекцыйныя эфекты. Шоу ўключае ў сябе выступ вядомых артыстаў. Хэдлайнерам цырымоніі выступіць зорка сусветнага ўзроўню, чыё імя мы пакуль трымаем у сакрэце", - не стаў раскрываць інтрыгу Кашкалда.

Па словах начальніка ўпраўлення фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Максіма Кашкалды, квіткі можна будзе набыць на адмысловым сайце, а таксама купіць у больш чым 400 кропках афлайн-продажаў у сеткі партнёраў кампаніі Ticкetpro.

Падрабязнасці слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (31)
Тэги:
Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы