16:19 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Хірург-артапед Яўген Пяткевіч
© Photo : предоставлено Евгений Петкевич

Пяткевіч: у галалёд вучыцеся падаць правільна

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Нестабільнае надвор'е з адлігай і галалёдам стала вялікай праблемай для аўтамабілістаў і пешаходаў, траўматолаг-артапед Яўген Пяткевіч раіць звярнуць увагу на тое, як правільна падаць і як дапамагчы сабе і блізкім у выпадку траўмы.

Зіма, як правіла, той самы перыяд, калі верагоднасць атрымаць траўму на вуліцы вырастае ў разы, асабліва ў галалёд. Спецыяліст у галіне практычнай артапедыі і траўматалогіі Яўген Пяткевіч распавёў радыё Sputnik Беларусь, як мінімізаваць рызыкі падзенняў і што рабіць, калі падзенне на лёдзе ўсё ж адбылося.

У першую чаргу трэба звярнуць увагу на абутак, раіць спецыяліст, ён павінны быць з рыфлёнай падэшвай. У інтэрнэце можна знайсці масу бытавых прыёмаў, як зрабіць падэшву няслізкай. Далей - пры выхадзе на вуліцу не спяшацца.

"Пад ногі глядзець - ніхто не адмяняў правілы, дакладна ўжо не бег - мерная хада. Але практыка паказвае: гэта не гарантуе бяспеку, чалавек на роўным месцы спатыкаецца і падае. Можна загадзя пацікавіцца, як правільна падаць, гэта таксама важна, бо пры адным і тым жа падзенні можна атрымаць траўмы рознай ступені складанасці. Старацца групавацца максімальна, падаць на бок, а не наводмаш галавой аб зямлю. Не падаць на выстаўленыя рукі", - кажа Пяткевіч.

Акрамя таго, амартызаваць удар можа правільнае зімовае адзенне. Калі ўдар аб лёд ўсё ж такі здарыўся, можна самастойна вызначыць ступень пашкоджання, абкласці лёдам выцятае месца альбо патрымаць пад халоднай праточнай вадой, а таксама накласці павязку, якая фіксуе.

Урач раіць пры моцным болевым сіндроме не чакаць і звяртацца ў стацыянар па дапамогу, бо свежы пералом можна яшчэ ўправіць рукамі, а прамаруджванне пагражае аперацыяй.

Парады хірурга-артапеда Яўгена Пяткевіча аб правільных паводзінах на слізкіх вуліцах слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
галалёдзіца

Галоўныя тэмы