Радыё

Багдановіч пра падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў: 2018 год быў выніковым

© Photo : Alexander ShelegovНачальнік упраўлення па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў - 2019" Аляксей Багдановіч
Начальнік упраўлення па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў - 2019 Аляксей Багдановіч  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аргкамітэт II Еўрапейскіх гульняў падводзіць вынікі гэтага года і дзеліцца планамі на 2019 год, падрабязнасці - у гутарцы з начальнікам упраўлення па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў - 2019" Аляксеем Багдановічам.
Богданович о подготовке к II Европейским играм: 2018 год был результативным

Напярэдадні Новага года аргкамітэт гульняў правёў шэраг мерапрыемстваў дабрачыннага характару. Прадстаўнікі дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў - 2019 разам з талісманам - Лісяня Лёсікам - наведалі дзіцячыя дамы і навагоднія ранішнікі. Таксама з пачатку снежня стартавала і продаж квіткоў на II Еўрапейскія гульні.

"За 28 дзён продажу паступілі заяўкі на больш чым 12 тысяч квіткоў, улічваючы браню нацыянальных алімпійскіх камітэтаў краін-удзельніц і федэрацый па відах спорту. Стартаваў продаж квіткоў у Расійскай Федэрацыі, з пачатку сакавіка змогуць купіць квіткі і жыхары іншых краін", - кажа Багдановіч .

У 2018 годзе былі здадзены ў эксплуатацыю аб'екты інфраструктуры II Еўрапейскіх гульняў - 2019: стадыён па пляжным футболе, рэканструяваны стадыён "Дынама", дзе пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама шэраг спаборніцтваў, акрамя таго, практычна гатовы да гульняў спартыўна-стралковы комплекс імя маршала Цімашэнкі. На ўсіх спартыўных аб'ектах да пачатку гульняў пройдуць тэставыя спаборніцтвы - своеасаблівая абкатка спартыўных арэн.

Поўную версію размовы з начальнікам упраўлення па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў - 2019" Аляксеем Багдановічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0