09:29 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Эксперт па беларускай нацыянальнай кухні Алена Мікульчык
© Sputnik

Калядная кухня беларусаў: жур і гусь па-чорнаму

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, беларуская кухня адрозніваецца збалансаванай і прадуманай разнастайнасцю, і пераканацца ў гэтым можна на прыкладзе традыцыйнага каляднага меню.

Эксперт па беларускай нацыянальнай кухні Алена Мікульчык расказала вядучым радыё Sputnik Беларусь пра тое, што беларусам варта прыгатаваць на Каляды.

"На стале павінна быць абавязкова 12 страў - па колькасці каляндарных месяцаў або па ліку апосталаў. У гэтым галоўны сакральны сэнс каляднага застолля", - удакладніла Алена Мікульчык.

Шэф-повар нагадала, што традыцыйнае каляднае застолле заўсёды пачынаецца з куцці, а заканчваецца аўсяным кісялём. Па словах суразмоўніцы Sputnik, аўсяны кісель - гэта эліксір здароўя і прыгажосці, а таксама добры прыродны касметолаг.

Шэф-повар не толькі расказала пра ўнікальныя стравы зімовай беларускай кухні, але і пачаставала вядучых радыё Sputnik традыцыйнай беларускай закускай - яблычным сырам.

Поўную версію размовы пра традыцыі і арыгінальных калядных стравах беларускай кухні слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Ежа і напоі, Каляды

Галоўныя тэмы