14:49 26 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
Ігумен манастыра Босых Кармелітаў айцец Юрый Кулай
© Photo : Из личного архива

Айцец Юрый Кулай: як у сцяне касцёла ў Мядзелі знайшлі мошчы святых

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Пра сэнсацыйную знаходку ў сцяне касцёла Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі распавёў ігумен манастыра Босых Кармелітаў айцец Юрый Кулай.

Касцёл Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі Мінскай вобласці цяпер будзе не толькі помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя, але і месцам паломніцтва хрысціян-каталікоў.

Прычынай гэтаму паслужыла ўнікальная знаходка - мошчы каталіцкіх святых Тэрэзы, Цэцыліі і папы Рыгора Вялікага, якія былі знойдзеныя ў сцяне касцёла падчас правядзення рамонтных работ, паведаміў радыё Sputnik Беларусь настаяцель манастыра ў Мядзелі айцец Юрый Кулай.

"Адзін з манахаў знайшоў у архіве Кракава (Польшча) запіску, што ў сцяне мядзельскага касцёла знаходзяцца мошчы некаторых святых, якія былі схаваныя ў 40-м годзе падчас прыходу бальшавікоў. У запісцы паказвалася месца тайніка - у верхнім ярусе касцёла. Падчас замены праводкі прастукалі сцяну, і было знойдзена месца, дзе ў несамавітым слоічку з-пад гарбаты знаходзіліся мошчы, загорнутыя ў сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх сапраўднасць", - распавядае айцец Юры.

Каментар айца Юрыя Кулая слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Мядзельскі раён, касцёл

Галоўныя тэмы