11:57 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
Загадчык прыёмнага аддзялення, урач-педыятр 3-й гарадской дзіцячай бальніцы Дзмітрый Часноў
© Sputnik /

Доктар Часноў: майце на ўвазе - "маржы" доўга не жывуць!

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
5010

Вядомы медык зрабіў шэраг перасцярог тым, хто вырашыў без падрыхтоўкі пабываць у ледзяной купелі.

Дзмітрый Часноў - загадчык прыёмнага аддзялення, урач-педыятр 3-й гарадской дзіцячай бальніцы распавёў у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь аб тым, як правільна падыходзіць да працэдуры дзіцячага загартоўвання, як падрыхтаваць сябе і дзіцяці да акунання ў палонку і як пазбегнуць хуткага пераахаладжэння арганізма.

Спецыяліст адзначыў, што нічога не мае супраць таго, калі дзяцей папярэдне рыхтуюць да вадохрышчанскіх купанняў, праводзяць абліванні прахалоднай, а затым халоднай вадой.

"Гэта вельмі моцны стрэс для арганізма, нават даросламу трэба быть вельмі ўважлівым, да гэтага трэба рыхтавацца цэлы год, паступова: абціранні, абліванні, рук, ног, цела. Непадрыхтаваны чалавек атрымлівае цяжкі стан. Я не хачу палохаць, але гэта вельмi магутнае ўзварушэнне для арганізма, якое можа невядома да чаго прывесьці: спазм сасудаў, кровазліцця і гэтак далей", - кажа доктар Часноў.

Для тых сем'яў, якім халадовыя працэдуры знаёмыя не па чутках, урач нагадвае наступнае: абавязкова пры выхадзе з ледзяной вады надзець цёплы абутак ці хаця б стаць на сухую паверхню, інакш арганізм атрымае хуткае пераахаладжэнне. Не забыцца пра кубак гарачай гарбаты, цёплую сухую вопратку і абавязкова шалік. Адкрытае горла пасля акунання ў халодную ваду - гэта адкрытыя вароты для прастуд.

Фрагмент гутаркі з загадчыкам прыёмнага аддзялення, урачом-педыятрам 3-ці гарадской дзіцячай бальніцы Дзмітрыем Часновым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Пяткевіч: парады медыка, як акунацца ў палонку на Вадохрышча
Вадохрышча: гісторыя, традыцыі і забароны
Тэги:
Вадохрышча, парады ўрача, Дзмітрый Часноў

Галоўныя тэмы