08:00 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Арганізатар памятнага вечара Жоўтыя зоркі Ганна Лянькова
© Sputnik / Ирина Букас

Лянькова: у Мінску пройдзе канцэрт "Жоўтыя зоркі" ў памяць пра Халакост

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Вечар памяці ахвяр Халакосту, назвУ якому даЎ твор Ісаака Шварца "Жоўтыя зоркі", праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўжо другі год запар. У аснове музычнага канцэрта - класічныя творы, якія даюць магчымасць слухачам пагрузіцца ў вельмі цяжкую, але ад гэтага не менш важную тэму.

"У гэты раз праграма склалася сама сабой. У гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе Вайнберга (кампазітар Мечыслаў Вайнберг - Sputnik), і мы адштурхоўваліся менавіта ад гэтага кампазітара. Хацелі сёлета яшчэ твор выканаць акрамя "Сімфаніеты", якая прагучыць, але праграма павінна будавацца такім чынам, каб для слухачоў не было вельмі моцна цяжка, маральна цяжка слухаць вельмі шмат музыкі, напоўненай болем і пакутамі. Гэта было б вельмі складана, таму мы спыніліся на "Сімфаніеце", - распавяла арганізатар канцэрта Ганна Лянькова ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Кампазітар Мечыслаў Вайнберг нарадзіўся ў Варшаве ў яўрэйскай сям'і музыкі і тэатральнай актрысы, а з пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе перабраўся ў СССР і першапачаткова пасяліўся ў Мінску, дзе вучыўся ў кансерваторыі. У той жа час яго бацькі і малодшая сястра, тыя, што засталіся ў Варшаве, былі адпраўленыя ў Лодзінскае гета і пазней загінулі ў канцлагеры Зёлкі.

У 1941 годзе Вайнберг быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе пазнаёміўся з Дзмітрыем Шастаковічам, чыя музыка таксама прагучыць у памятным канцэрце "Жоўтыя зоркі". Вядома, што ў творчасці Шастаковіча было шмат яўрэйскай тэмы, акрамя таго, кампазітар вельмі паважаў і падтрымліваў яўрэяў, адзначыла субяседніца Sputnik.

Таксама падчас памятнага вечара ў Белдзяржфілармоніі прагучаць творы кампазітараў Эрнэста Блоха і Макса Бруха.

Фрагмент гутаркі з арганізатарам канцэрту "Жоўтыя зоркі" Ганнай Ляньковой слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

Тэги:
Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Халакост

Галоўныя тэмы