00:36 17 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Легендарны футбольны варатар Міхаіл Вергяенка
© Sputnik / Виктор Толочко

Вергяенка пра матч БАТЭ - "Арсенал": няма ілюзіяў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
810

Легендарны футбольны варатар Міхаіл Вергяенка выказаў свае чаканні ад будучага матча барысаўскага БАТЭ супраць лонданскага "Арсенала" ў рамках 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА.

Каманда БАТЭ не на 100% гатовая да сённяшняга матчу супраць "Арсенала", які адбудзецца ўвечары на роднай "Барысаў-Арэне". Такое меркаванне ў гутарцы на радыё Sputnik Беларусь выказаў вядомы беларускі футбаліст і трэнер, варатар мінскага "Дынама" 1982 года, чэмпіён СССР Міхаіл Вергяенка.

"Чаканні тут адназначныя. Калі толькі штосьці можа адбыцца неверагоднае... Але я думаю, трэба загадзя сказаць, што "Арсенал" мацнейшы. Чакаць ад гэтага матчу нейкіх непрадказальных вынікаў будзе няслушна, таму што "Арсенал" у цудоўнай форме. Усе гульцы выглядаюць добра і маюць практыку пастаянную", - адзначыў Вергяенка.

На думку вядомага футбаліста, матч цікавы тады, калі ў ім ёсць саперніцтва, але не ў тым выпадку, калі адна каманда знаходзіцца на піку спартыўнай формы, а іншыя толькі пачынае самасцвярджацца.

"Яны зараз на розным узроўні, таму асаблівых ілюзіяў я не строю, і думаю, што кіраўніцтва БАТЭ і трэнерскі штаб рэальна разгледзелі ўсе "за" і "супраць" і не сталі фарсіраваць падрыхтоўку да гэтай гульні, таму што сілы занадта несупаставімыя", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Нагадаем, у чацвер, 14 лютага, на "Барысаў-Арэне" БАТЭ прымае "Арсенал" у рамках 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Пачатак матчу ў 20:55.

Гутарку з легендарным футбольным варатаром Міхаілам Вергяенкам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Футбол, ФК Арсенал (Лондан), ФК "БАТЭ"

Галоўныя тэмы