03:38 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Прадстаўнік НДУ Вышэйшая школа эканомікі РФ Аліна Агеева
© Sputnik Максим Богданович

НДУ ВШЭ: як паступіць анлайн ў першую па рэйтынгу эканамічную ВНУ Расіі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
5510

Прадстаўнік НДУ "Вышэйшая школа эканомікі" РФ Аліна Агеева расказала радыё Sputnik Беларусь, як беларускім абітурыентам можна трапіць у шэрагі студэнтаў прэстыжный расійскай ВНУ.

Вышэйшая школа эканомікі - гэта нацыянальны даследчы ўніверсітэт, гэты статус ВНУ атрымаў у 2009 годзе, а сам універсітэт заснаваны ў 1992 годзе. На ўзроўні бакалаўрыяту ўніверсітэт прапануе каля 80 праграм - ад культуралогіі да фізікі. ВНУ адносна юны, але з добрай інавацыйнай базай, пра гэта сведчаць міжнародныя і расійскія рэйтынгі.

Як паведаміла супрацоўнік Цэнтра міжнароднага прасоўвання адукацыйных праграм Вышэйшай школы эканомікі Аліна Агеева, па такіх прадметах, як фінансы і бухулік, эканоміка і эканаметрыка, палітыка і міжнародныя адносіны, а таксама бізнес і менеджмент у рэйтынгу QS World University Rankings by Subject Вышэйшая школа эканомікі знаходзіцца на першай пазіцыі сярод расійскіх ВНУ.

Беларусы могуць прэтэндаваць на месцы ў гэтай ВНУ, здаўшы тэст анлайн.

"Калі грамадзяне Беларусі паступаюць як замежнікі і набіраюць добры бал, яны могуць прэтэндаваць альбо на стоадсоткавую стыпендыю, гэта значыць гэта квотнае месца, альбо на стыпендыю частковую (ад 25 да 70% аплаты)", - паведаміла Агеева.

Пры добрай паспяховасці стыпендыя студэнту будзе захавана на ўсе гады навучання. Асноўныя спосабы паступлення - гэта асобны конкурс для замежных грамадзян і, у залежнасці ад вынікаў анлайн-тэсціравання, альбо зніжка, альбо частковая стыпендыя, а таксама ўдзел у алімпіядах Вышэйшай школы эканомікі.

"Немалую ролю мае квотны адбор, які праводзіцца ў Расіі, і даволі шмат опцый у замежных грамадзян па выніках уступных экзаменаў. У нас вучацца добрыя, якасныя студэнты, у тым ліку з Беларусі. Ёсць алімпіяднікі, то бок рабяты, якія паўдзельнічалі ў алімпіядах ВШЭ ці рэспубліканскай алімпіядзе ў Беларусі", - паведаміла Агеева.

Фрагмент гутаркі з супрацоўнікам Цэнтра міжнароднага прасоўвання адукацыйных праграм НДУ "Вышэйшая школа эканомікі" Алінай Агеевай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
студэнты, ВНУ, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы