Радыё

Благадыранка: дзеці ў суперсезоне "Ты супер!" - таленты ў чыстым выглядзе

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкНамеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка
Намеснік галоўнага рэдактара МІА Россия сегодня Андрэй Благадыранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Любімы гледачамі праект "Ты супер!" вяртаецца ў тэлеэфір - першую серыю суперсезона дзіцячага вакальнага шоу НТБ пакажа ўжо ў бліжэйшую нядзелю 10 сакавіка.
Благодыренко о суперсезоне "Ты супер!": наши дети ― таланты в чистом виде

У трэцім сезоне шоу "Ты супер!", які арганізатары вырашылі назваць суперсезонам, на сцэне сустрэнуцца ўдзельнікі папярэдніх шоу і пачаткоўцы праекта. Так, беларускія гледачы зноў убачаць сваіх суайчынніц Дар'ю Чарнову і Веру Ярошык, а кампанію ім складзе дэбютантка шоу Марыя Хархаль. Усяго ў праекце прымуць удзел 57 юных талентаў з 10 краін. У складзе журы суперсезона - кампазітар Ігар Крутой, артысты Аляксей Вараб'ёў, Дыяна Арбеніна і Елка.

Пераможцы шоу Ты супер! Дыяна Анкудзінава, Валерыя Адлейба і спявак Аляксей Вараб'ёў падчас прэс-канферэнцыі - Sputnik Беларусь
Суперсезон "Ты супер!": якія сюрпрызы падрыхтавалі гледачам

"Sputnik з самага пачатку з радасцю і задавальненнем прымаў удзел у рэалізацыі гэтага праекта, мы працавалі над ім, працуем і, я спадзяюся, будзем працаваць і далей. Гэтая праграма ўжо стала сапраўдным рухам. Для нас сэнс удзелу ў гэтым праекце таксама носіць і сацыяльны характар, і аб'ядноўвае​​", - сказаў падчас прэс-канферэнцыі напярэдадні старту праекта намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка.

Нагадаем, конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі, аб'ядноўвае таленты з розных куткоў Расіі, краін СНД і Балтыі і дае дзецям, якія засталіся без бацькоў і блізкіх людзей, шанец выканаць запаветныя мары.

"Дзеці, якія прымаюць удзел у гэтым шоу, гэта не простыя дзеці. Дастаткова шмат музычных шоу на экранах цяпер ідуць, і думаю, што падбіраць удзельнікаў для іншых праграм значна лягчэй, чым для такога шоу, таму што яны жывуць у паўнавартасных сем'ях. У іх укладваюць грошы бацькі, дзеці вучацца і музыцы, і вакалу і ўсяму іншаму. А дзеці, якія ўдзельнічаюць у нашай праграме, на мой погляд, гэта таленты у чыстым выглядзе", - адзначыў Благадыранка.

Глядзіце поўную версію прэзентацыі новага сезона "Ты супер!" на ютуб-канале Sputnik.

Стужка навiн
0