06:19 18 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
© Sputnik / Виталий Белоусов

Лукашэнка расказаў, што палічыць дрэнным вынікам на Еўрапейскіх гульнях

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (189)
4510

Прэзідэнт Беларусі агучыў медальную задачу на II Еўрапейскія гульні ў Мінску і нагадаў аб жорсткім кантролі выдаткаў: ужо цяпер трэба разумець, як пасля будзе выкарыстоўвацца ўсе, што закуплена і пабудавана да гэтай падзеі.

Галоўнай задачай II Еўрапейскіх гульняў у Мінску беларускі лідар бачыць не толькі годны ўзровень іх правядзення, але і маштабную дэманстрацыю таго, што ў Беларусі створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы для жыцця ў цэлым. Такую заяву прэзідэнт Алясандру Лукашэнка зрабіў у панядзелак на пасяджэнні Выканкама НАК.

"Спартыўныя аб'екты, тэлекамунікацыі, дарожная сетка, пасажырскі транспарт, студэнцкая вёска - усё павінна адпавядаць самым высокім стандартам", - падкрэсліў прэзідэнт.

Беларускі лідар распавёў, што ўсе пытанні і праблемы, якія ўзнікаюць напярэдадні спартыўнай падзеі, вырашаюцца ў аператыўным парадку, у адпаведнасці з планамі адбываецца і мадэрнізацыя задзейнічанай інфраструктуры.

"Была пастаўлена задача жорстка кантраляваць выдаткі, забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне ўсяго закупленага абсталявання, аўтапарка, пабудаваных аб'ектаў пасля завяршэння Гульняў", - нагадаў Лукашэнка.

У той жа час кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад прысутных канкрэтыкі па ўсіх незавершаных будоўлях, закупках інвентара, абсталявання, прыцягненню дадатковых сіл і сродкаў. Таксама прэзідэнт паставіў галоўную задачу спартсменам, якія будуць прадстаўляць краіну на Гульнях.

"Да якога спартыўнага выніку мы імкнемся? Медальныя планы на Гульні публічна не агучваліся, тым не менш, задача стаіць канкрэтна - не менш, чым у Баку", - заявіў Лукашэнка.

Той факт, што нашым спартсменам трэба будзе спаборнічаць "дома, на сваіх арэнах, пры роднай публіцы", будзе лічыцца іх бясспрэчнай перавагай, адзначыў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што атлетам будзе забяспечана падтрымка ўсяго беларускага народа.

"У нас няма права выступаць на гэтых Гульнях дрэнна", - рэзюмаваў Лукашэнка.

Нагадаем, па выніках I Еўрапейскіх гульняў, якія прайшлі ў сталіцы Азербайджана ў чэрвені 2015 года, беларуская каманда апынулася на 7 радку агульнага медальнага заліку, беларусы тады заваявалі 43 медалі - 10 залатых, 11 срэбных і 22 бронзавыя.

Фрагмент заявы прэзідэнт Беларусі Аляксандра Лукашэнкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

  • На рамонт дарог да Еўрапейскіх гульняў дадаткова выдзеляць 25 млн долараў
  • Канал Euronews паказаў яшчэ адзін ролік пра Беларусь - відэа
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (189)
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Еўрапейскія гульні-2019, Мінск

Галоўныя тэмы