Па словах жыхаркі французскай сталіцы, спачатку ў гараджан не было адчування катастрофы, агонь быў бачны толькі ў верхняй частцы даху сабора. Пажарныя пачалі весці актыўную барацьбу з агнём праз 15 хвілін пасля прыбыцця на месца. Магчыма, гэтыя 15 хвілін прамаруджання і сталі фатальнымі, лічыць Таццяна Касана.
"Мы ўсе вельмі сумныя, гэта вельмі моцна паўплывала на парыжан. Усё неяк з'ядналіся, сёння раніцай, калі я ехала ў транспарце і потым на працы, усе гэта абмяркоўвалі. Быццам бы нешта адбылося дрэннае ў сям'і ці ў сярод сяброў, як быццам страцілі блізкага сябра... Першапачаткова наогул не верылася, што такое магчыма. Пажар спачатку быў невялікі на самым даху, на самым версе будынка. І здавалася, што вось-вось нехта прыйдзе, выбяжыць, патушыць... і ўсё. Але праходзіў час , праходзілі хвіліны, і нічога не адбывалася", - распавяла жыхарка Парыжа ў інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь.
Па словах суразмоўніцы, пажарныя спачатку займаліся эвакуацыяй людзей з бліжэйшых будынкаў і гістарычных каштоўнасцяў - скарбаў Нотр-Дама з месца здарэння і толькі потым пачалі тушыць агонь. Будынак, які прастаяў больш за восем стагоддзяў, быў часткова спалены за 63 хвіліны.
"Гэта самы галоўны помнік для парыжан, і не толькі ў рэлігійным сэнсе. 855 гадоў сабору споўнілася нядаўна, і Нотр-Дам звязаны з многімі гістарычнымі падзеямі ў краіне, ён прастаяў столькі войнаў, рэвалюцый... яго будавалі два стагоддзі, і ён за дзве гадзiны згарэў", - не хавала эмоцый парыжанка.
Гутарку з жыхаркай Парыжа Таццянай Касана Сеіф слухайце на радыё Sputnik Беларусь.