02:18 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Помнік Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшке ў Мінску
© Sputnik Анна Нефедова

Хараство беларускага фальклору ў творчасці Манюшкі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
9930

Выбітны кампазiтар i музычны дзеяч XIX стагоддзя, стваральнік нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі пайшоў з жыцця 4 чэрвеня 1872 года.

Станіслаў Манюшка нарадзiўся ў фальварку Убель (цяпер у Чэрвенскiм раёне) у дваранскай сям'i. Першапачатковыя веды пра музыку атрымаў ад мацi, адоранай пiянiсткi. Кампазітар з ранняга дзяцiнства захапляўся народнай музыкай, якую чуў на Мiншчыне.

Музычную адукацыю атрымаў у Мiнску, дзе яго выкладчыкам быў Дамiнiк Стэфанавiч, у Варшаве пад кiраўнiцтвам арганiста Аўгуста Фрэера i Берлiне ў Карла Рунгенхагена.

Светапогляд Манюшкі сфармаваўся ў юнацкія гады, якія прайшлі на Беларусі. З малых гадоў будучы кампазытар адчуў хараство і прывабнасць беларускага фальклору, асабліва беларускай песні. Таму беларускі каларыт дамінуе амаль ва ўсіх яго творах, асабліва ранніх.

"Тое, што ёсць у ёй народнага, нацыянальнага, мясцовага, што з'яўляецца водгаласам нашых дзіцячых успамінаў, ніколі не перастае падабацца жыхаром той зямлі, на якой яны нарадзіліся і выраслі", — казаў Манюшка пра беларускую культуру.  

Падрабязней пра факты з жыцця Станіслава Манюшкі — у аўдыёзапісе Sputnik Беларусь. 

Тэги:
падзеі і даты, Радыё Sputnik Беларусь, Станіслаў Манюшка, Беларусь

Галоўныя тэмы