03:24 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Грузінскі дзюдаіст Варлам Ліпартэліяні
© Sputnik / Maxim Bogodvid

Аглядальнік: грузінскія барцы едуць на Гульні ў Мінск наймацнейшым складам

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
1010

Грузія на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску плануе заваяваць 20-25 медалёў і асноўную стаўку робіць на вольную барацьбу, дзюдо і самба, паведаміў спартовы аглядальнік Sputnik Грузія Надар Майсурадзэ.

На I Еўрапейскіх гульнях у Баку ў 2015 годзе грузінскія спартсмены заваявалі 16 медалёў, таму планы ў 20-25 узнагарод на гэтых Гульнях у Мінску цалкам рэалістычныя, "гэта нармальная, добрая лічба", адзначыў журналіст. Што тычыцца асноўных спартыўных відаў, на якія ў Грузіі робяць стаўку, то традыцыйна гэта барацьба, дзюдо і самба.

"Напрыклад, грузінская зборная па вольнай барацьбе едзе ў Мінск наймацнейшым складам, за выключэннем Гено Петрыяшвілі, які пакуль яшчэ не аднавіўся ад траўмы. Аб дзюдаістах можна сказаць тое ж самае, такія людзі, як Варламам Ліпартэліяні (на фота - Sputnik) займаюць першыя радкі ў сваіх вагавых катэгорыях у міжнародным рэйтынгу, можна ўявіць сабе, які будзе запал - яны сапраўды будуць старацца выйграць гэтыя медалі. Плюс не варта забываць і пра самба, дзе ў Грузіі вельмі нядрэнныя поспехі апошнім часам", - распавёў Майсурадзэ.

Што тычыцца грэка-рымскай барацьбы, у гэтым спорце грузінам будзе некалькі складаней - у Мінск едзе не зусім моцная каманда, аднак сярод спартсменаў таксама ёсць і прызёры еўрапейскіх чэмпіянатаў і моладзевых першынстваў, адзначыў журналіст.

"Можа яшчэ стрэліць Заза Надзірадзэ, гэта наш канаіст, нядрэнна выглядае ў гэтым сезоне, выйграў этап кубка свету, так што ёсць патэнцыял, думаю, што мы можам паказаць добры вынік", - лічыць Майсурадзэ.

Гутарку са спартыўным аглядальнікам Sputnik Грузія Нодарлом Майсурадзэ слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Мінск, Грузія, Еўрапейскія гульні-2019

Галоўныя тэмы