01:36 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон
© Sputnik / Виктор Толочко

Дадон: у Малдове ёсць свой закон для IT, але ў Беларусі менш бюракратыі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Прэзідэнт Малдовы Ігар Додон распавёў, чаму лічыць узаемадзеянне ўлады і IT-сектара ў Беларусі больш эфектыўным, чым у сваёй краіне.

Малдаўскі лідар Ігар Додон, які прыехаў на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, пабываў таксама ў Парку высокіх тэхналогій і прызнаўся ў эфіры СТБ, што здзіўлены ўбачаным. У Малдове таксама ёсць шэраг IT-паркаў, аднак, на думку прэзідэнта, яго краіне ёсць чаму павучыцца ў Беларусі ў плане развіцця высокіх тэхналогій.

У прыватнасці, па словах Додона, Малдова цяпер уваходзіць у дзесятку краін з самым высокім узроўнем пранікнення інтэрнэту, што прадугледжвае высокі ўзровень развіцця IT-сектара і экспартных вытворчасцяў софту ў вялікім аб'ёме. Гэта стала магчымым пачынаючы з 2002-2003 гадоў, калі IT-сферы былі прадастаўлены падатковыя льготы.

"У нас ёсць асобны закон, але з пункту гледжання бюракратыі - міністэрствы, урад, парламент, прэзідэнт - у вас нашмат больш эфектыўна. Калі можна напрамую звярнуцца да прэзідэнта і праз Дэкрэт, і прамое падпарадкаванне, я думаю, што гэта толькі дапамагае бізнесу", - распавёў Додон.

Таксама малдаўскі лідар адзначыў вельмі добрыя кантакты на палітычным узроўні паміж Беларуссю і Малдовай, якія даюць магчымасць для актывізацыі супрацоўніцтва ў эканоміцы і іншых накірунках.

"У нас вельмі добрыя сумесныя прадпрыемствы, якія працуюць у Кішынёве. Мы збіраем трактары, мы збіраем тралейбусы ў Кішынёве. Таму я думаю, што ўсе гэтыя праекты будуць працягнутыя. Дарэчы, Беларусь - краіна, якая купляе больш за ўсё малдаўскага віна", - дадаў Додон.

Фрагмент гутаркі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Беларусь, Малдова

Галоўныя тэмы