Радыё

Таямніца Валаама: Лукашэнка расказаў дэталі будучай сустрэчы з Пуціным

© REUTERS / Vasily FedosenkoПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уладзімір Пуцін запрасіў прэзідэнта Беларусі на Валаам, каб асабіста ўсё паказаць і расказаць, як узнаўляецца манастыр. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.
Лукашенко: договорились с Путиным не ломать договор

"Вядома ж, ёсць прынцыповыя вялікія пытанні, якія мы вырашылі адлюстраваць у праграме дзеянняў па рэалізацыі саюзнага будаўніцтва. Ёсць пытанні бягучыя, без вырашэння якіх наогул няма чаго казаць пра нейкую інтэграцыю, нейкія праграмы", - сказаў беларускі лідар.

Спаса-Праабражэнскі сабор Валаамскага манастыра - Sputnik Беларусь
Фота
Валаам - духоўны прыстанак сярод паўночнай прыроды

Напрыклад, каля 80 беларускіх прадпрыемстваў зачыненыя Рассельгаснаглядам. І, па словах Лукашэнкі, калі так сёння будаваць адносіны, няма сэнсу нават пачынаць размову аб нейкай агульнай валюце або аб'яднанні дзяржаў.

"Сутнасць заключаецца ў тым, што мы дамовіліся з прэзідэнтам Пуціным аб тым, што мы не будзем ламаць дагавор. Таму што калі мы ўлезем у ломку дагавора, мы разбурым наогул усё, што створана за гэты час. Гэта па-першае, а па-другое, дагавор жа ў поўным аб'ёме не рэалізаваны. Ён сёння актуальны. Таму прэзідэнты вырашылі, што нельга чапаць дагавор, а трэба проста выпрацаваць дакументы", - адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, разам з Пуціным яны расставілі сцяжкі, як паляўнічыя кажуць, за якія выходзіць не павінны. І адказалі на самае галоўнае пытанне: увойдзе Расія ў склад Беларусі (або Беларусь у склад Расіі) ці не. Прэзідэнты прыйшлі да высновы, што сёння гэтага рабіць наогул не трэба. Пракаментаваў Лукашэнка будучую паездку на Валаам. Ён запэўніў, што за гэтай падзеяй няма ніякіх патаемных дамоўленасцяў, у чым яго паспелі абвінаваціць некаторыя апазіцыйныя беларускія СМІ.

"Мы не збіраемся на Валааме нешта таемна вырашаць. Гэта прэзідэнта Расіі прапанова. Гэта наша праваслаўная святыня. Я там проста павінен пабываць. Я яму ўдзячны, што ён мне яе асабіста пакажа і раскажа, як ён узнаўляецца, што зроблена там. Нічога тайнага", - запэўніў Лукашэнка.

Нагадаем, пра паездку Лукашэнкі на Валаам стала вядома на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Прэзідэнт Беларусі паабяцаў прэм'ер-міністру Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, што прыедзе ў Санкт-Пецярбург на Форум рэгіёнаў. І ўжо адтуль паедзе з Пуціным "на Валаам маліцца". Валаамскі Спаса-Праабражэнскі манастыр лічыцца адным з самых паважаных у Расіі. Штогод туды прыязджаюць каля 100 тысяч паломнікаў. Рэгулярна бывае на Валааме і Уладзімір Пуцін, які традыцыйна ўдзельнічае ў літургіях.

Стужка навiн
0