Радыё

Эксперт аб 80-годдзі пачатку Другой сусветнай: Польшча дарма не запрасіла Расію

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалітычны эксперт Мікалай Мяжэвіч
Палітычны эксперт Мікалай Мяжэвіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чаму Польшча запрасіла на мерапрыемствы з нагоды гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны Германію, але праігнаравала Расію, расказаў палітычны эксперт Мікалай Мяжэвіч.
Эксперт о 80-летии начала Второй мировой: Польша зря не пригласила Россию

Суразмоўца радыё Sputnik шмат гадоў працаваў у Польшчы і ўпэўнены, што заяўленая пазіцыя - меркаванне палітычнага класа, а не польскага народа. Адмову запрасіць прэзідэнта Расіі на мерапрыемства ён назваў вывераным і прадуманым ходам.

Паводле яго слоў, Польшча нездарма лічыцца рэлігійнай краінай. І ў гэтым кантэксце эксперт прапануе ўспомніць Евангелле ад Матфея, у якім у тым ліку гаворыцца: "аддасца па справах вашых".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лукашэнку запрасілі ў Польшчу на 80-годдзе пачатку Другой сусветнай

"Калі ў тым свеце ўжо ў выглядзе душы сустрэнуцца тыя сотні тысяч салдат, якія загінулі за вызваленне Польшчы і душы тых польскіх палітыкаў, якія нахабным і зверскім чынам адпрэчваюць унёсак Савецкага Саюза ў Вялікую Айчынную вайну і вызваленне Польшчы, дык душы польскіх палітыкаў адправяцца не проста ў пекла, а ў той самы страшны - дзявяты - круг пекла, куды высылаюць выключна здраднікаў", - упэўнены Мяжэвіч.

Нагадаем, раней прэс-служба польскага прэзідэнта Анджэя Дуды распаўсюдзіла адмысловую заяву, прысвечаную 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны. Драматычныя падзеі палякі плануюць успомніць з краінамі, з якімі цесна супрацоўнічаюць "у інтарэсах міру ва ўсім свеце". Натуральна, сярод іх апынуліся члены НАТА і ЕС, а таксама Усходняга партнёрства. Атрымаў запрашэнне і Аляксандр Лукашэнка. Пытанне візіту беларускага лідара на памятныя мерапрыемствы ў Польшчу пакуль разглядаецца.

Поўную версію размовы з палітычным экспертам Мікалаем Мяжэвічам слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0