02:03 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Кансультант на пасадзе старэйшага афіцэра 1-га аддзела 1-га ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл рэспублікі Андрэй Мурашоў

Мінабароны: мы не будзем "купацца" ў прызыўніках

© Sputnik / Виктор Толочко
Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Закон аб адтэрміноўцы: апошнія навіны (21)
1210

Закон "Аб адтэрміноўцы" ўступіць у сілу ўжо 9 жніўня, але гэта не прывядзе да таго, што беларускае войска будзе "купацца" ў прызыўніках, распавялі ў Міністэрстве абароны.

Прэзідэнт Беларусі падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы" на мінулым тыдні. Згодна з новымі правіламі атрымаць адтэрміноўку для атрымання адукацыі прызыўнікі змогуць толькі адзін раз. Гэта ключавая асаблівасць, але ёсць і некаторыя іншыя змены.

Як тлумачаць у Мінабароны, усе гэтыя новаўвядзенні ніяк не звязаныя з колькасцю салдат у беларускай арміі. Як была лічба ў 50 тысяч чалавек - так і засталася. Іншае пытанне, што за кошт новага папаўнення выканаць гэты план больш не атрымліваецца. Усяму віной "дэмаграфічная яма".

"Мы пайшлі па тым мінімуме, які можна было ўзяць. І атрымаць пэўны рэсурс. Ён, дарэчы, не такі вялікі, як многім здаецца, быццам мы ўжо будзем "купацца" ў прызыўніках, і ваеннае ведамства будзе жыць у вольных умовах. Не! Мы атрымаем мінімальна неабходную колькасць на бліжэйшыя гады, каб самую складаную сітуацыю вясной 2020-га і 2022-га нам прайсці найбольш бязбольна", - распавёў на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik Беларусь кансультант на пасадзе старэйшага афіцэра 1-га аддзела 1-га ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл рэспублікі Андрэй Мурашоў.

У цэлым інфармацыя аб адтэрміноўцы падаецца ў СМІ не зусім дакладна, лічаць у Мінабароны. Што тычыцца адтэрміновак для аспірантаў і магістрантаў, гэта не павінна станавіцца толькі адным са спосабаў ўхілення ад прызыву. У ваенным ведамстве прапануюць прааналізаваць, колькі нашых навукоўцаў выдалі "практычна рэалізуемы вынік". З масы аспірантаў і магістрантаў толькі адзінкі сапраўды працягваюць навуковую дзейнасць.

Поўны відэазапіс круглага стала з удзелам прадстаўнікоў Мінабароны глядзіце на YouTube-канале Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Закон аб адтэрміноўцы: апошнія навіны (21)
Тэги:
войска

Галоўныя тэмы