03:00 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна

Скардзіна ацаніла вецер і трасу ў Раўбічах напярэдадні старту летняга чэмпіянату

© Sputnik / Виктор Толочко
Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
810

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна ў эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik распавяла аб нюансах трасы ў Раўбічах і ацаніла ўмовы для дакладнай стральбы біятланістаў.

Зараз Надзея трэніруе на прыстрэлку свайго мужа, швейцарскага біятланіста Марціна Ягера. Гэта яе першы трэнерскі вопыт, але Скардзіна ведае ў гэтым толк: менавіта ёй належыць сусветны рэкорд па дакладнасці стральбы. У адным з сезонаў яна без адзінага промаху прайшла 22 агнявыя рубяжы запар! Надвор'е ў Беларусі ў апошнія дні амаль штодня мяняецца, месцамі дзьме вельмі моцны вецер. І гэта можа паўплываць на любога біятланіста, лічыць Скардзіна.

"Для Раўбічаў гэта яшчэ невялікі вецер на самай справе, такое лайтовае надвор'е ў дадзены момант. Заўтра, я спадзяюся, не будзе ніякіх штармоў і ўсё пройдзе паспяхова", - адзначыла субяседніца Sputnik.

Нагадаем, чэмпіянат свету па летнім біятлоне пройдзе ў Раўбічах з 23 па 25 жніўня. На спаборніцтвах сустрэнуцца спартсмены з Вялікабрытаніі, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны і іншых краін.

Фрагмент інтэрв'ю з алімпійскай чэмпіёнкай Надзеяй Скардзіна слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Біятлон, Надзея Скардзіна, Беларусь, Раўбічы (спарткомплекс)

Галоўныя тэмы