Пры гэтым беларускі лідар падкрэсліў, што не будзе прымушаць багатых бацькоў апранаць іх дзяцей неяк "прасцей". А вось на тых, хто з-за нейкіх прычын не можа надаць дастаткова ўвагі сваім дзеткам, трэба ў астатнія дні звярнуць асаблівую ўвагу.
"Багатых не прымусім апранаць сваіх дзяцей прасцей. Калі яны хочуць апрануць неяк лепей (можа, у іх касцюмы будуць з нейкіх імпартных тканін або кашулі нейкія іншыя і гальштукі), гэта іх права. Але ўсе дзеткі павінны быць прыстойна апранутыя, прыйсці з прыстойнымі партфелямі ў школу. І гэтак далей", - падкрэсліў Лукашэнка.
Таксама прэзідэнт Беларусі распавёў пра жаданне пабываць у якой-небудзь новай школе 2 верасня. Ігар Карпенка, карыстаючыся выпадкам, запрасіў яго на адкрыццё школы-новабудоўлі ў сталічным мікрараёне Уручча. Пазначыў беларускі лідар і праблемы беларускай адукацыі, з якімі яму пастаянна даводзіцца сутыкацца "як бацьку".
"Скажу шчыра, што я ў апошні час, пасля таго як выслухаў многіх бацькоў (ды і ў мяне хапае вучняў у маёй вялікай сям'і, я гэтым цікаўлюся), ужо пачынаю задумвацца, атрымліваючы вялікі аб'ём інфармацыі, што нам, магчыма, давядзецца дзесьці ўдасканальваць, мякка кажучы, сістэму паступлення ў ВНУ", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі лідар успомніў, як сам вучыўся ў ВНУ. Паводле яго слоў, як і іншыя студэнты з сельскай мясцовасці, за гады вучобы ён змог значна прыбавіць і ў выніку перасягнуць па ўзроўні ведаў многіх гараджан.